Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыя, як майскія краскі" (ib., 193); „Старшына стаяў белы, як сьнег (ib., 201); „Юрка... пазіраў сваімі сінімі, як васілкі, вочкамі” (ib. 209)[1].

Такія-ж самыя ўласьцівасьці стылю ў аўтара пры выяўленьні знадворнага выгляду тых прадметаў ды зьяў, што ствараюць абставіны, на фоне якіх дзейнічаюць героі. Пры дапамозе эпітэтаў ён малюе асобныя рэчы прыроды ці быту акаляючых вясковых абставін. Асабліва часта зьвяртаецца аўтар да эпітэтаў у малюнках прыроды. Гэта акалічнасьць зусім зразумелая, калі прыняць пад увагу, што мотывы прыроды, як гэта відаць з агляду зьместу апавяданьняў, займаюць надта паважнае месца. З бытавых абставін ён пры дапамозе апітэтаў малюе розныя рэчы з адзеньня, памяшканьняў і г. д., г. зн. такія зьявы вясковага ўжытку, якія асабліва блізкія герою і, тах сказаць, акружаюць яго з усіх бакоў.

Малюючы дзеючых асоб, пісьменьнік меў на ўвазе маляваць пэўныя бакі іх — а менавіта, агульнае аблічча, як уцалку, так і ў пэўных часьцінах, а таксама і афарбоўку, колер іх. Тыя-ж мэты ён ставіць і пры апісаньні абставін. І тут ён, ужываючы розныя, пераважна, зрокавыя эпітэты, імкнецца адзначыць агульную форму ці колер усяе рэчы (над белаю зямлёю, з высокага пацямнелага неба, старыя дубы ды інш.), ці-ж асобных часьцін (блішчасты месяц, блішчастыя зоранькі, касматыя яловыя вяршыны і г. д.). У рэдкік выпадках, побач з гэтымі ўласьцівасьцямі, адзначае ён і прыметы эмоцыянальнага характару (халодных і чорных хвалях).

Некаторыя зрокавыя эпітэты, якія ня маюць пэўнай конкрэтнасьці, аўтар тлумачыць дадатковымі заўвагамі; так, кажучы пра высокі дубовы пень („Малады дубок"), ён больш дакладна адзначае вышыню яго; ён кажа: высокі, ў палавіну чалавека.

Паўтарэньні асобных эпітэтаў у пісьменьніка здараюцца вельмі часта. Гэта тлумачыцца тым, што аўтар звычайна адзначае самыя агульныя ўласьцівасьці знадворных абрысаў і фарбаў наўкольных рэчаў (высокі, зялёны ды інш.), а кола стылістычных разуменьняў для іх досыць абмежаванае. Роўным чынам, адзначаючы агульныя формы рэчаў шляхам зазначэньня на прыблізны ўзрост іх, пісьменьнік таксама надта абме-

  1. Ці яшчэ прыклады: „галава (старосты) была, як саганец—ніводнай мысьлі ня выцісну з яе" („Апавяданьні“, 22); „і цяпер чалавек даццаць "падазроных" жыхароў бяз мейсц бадзяюцца, як басякі“, (ib. 26); „Твар яго быў белы, як-бы вымараны мукой" („Родныя Зьявы", 67); „Андрэй стаяў, як аглушаны" (ib., 67); „як гад, сіпеў аб'езчык" (ib., 71); „хрыпеў ён (Максім), як зьвер", (ib. 72); „Максім нахмурыўся, як-бы цень лёг на яго лоб" (ib., 82); „Андрэй, як праступнік, апусьціў галаву" (ib., 83); убег ён (Піліп) у воласьць, як куля“ (ib,, 202); „(старшына) хадзіў па воласьці, як сам цар.., а гэты сагнуўся, як жабрак, і маўчыць, як немка" (ib., 202); „Юрка цэлы дзень, як злодзей, туляўся па зарасьлях" (ib, 212); „Юрка так перапужаўся, што ня мог узварухнуцца, якбы ён акамянеў" (ib. 213); „ён (Юрка) калоціцца, як асіна“ (ib,, 221); „Юрка дзень за дзень гас, як тая куравая газоўка, каторай бракуе газы" (ib., 231); „Юрка, як пасынак, пазіраў з душнай і смроднай хаты" (ib., 231).