Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Такога-ж характару і параўнаньні, ужываныя аўтарам з тых-жа самых мэтаў. Як і ў папярэднім выпадку, пісьменьнік карыстаецца параўнаньнямі для больш маляўнічага выяўленьня героя ці ў яго цэлым (стаяў Васіль, як палатно, белы), ці-ж толькі асобных яго часьцін (нос яго быў чырвоны, як бурак), але ў пэўны статычны момант яго бытаваньня, ці-ж больш за ўсё ён бярэ гэтыя спосабы стылю пры апісаньні дзеяў героя, іх руху ў тэй ці іншай форме (людзі хадзілі, як цені; задрыжэў увесь, як праступнік).

Самыя вобразы, якімі карыстаецца аўтар, бяруцца ім з рэчаў ды зьяў, такіх блізкіх да таго героя, якога ён малюе, г. зн. да беларускага селяніна: ён запазычае іх з яго-ж блізкага яму быту. У якасьці вобразных разуменьняў фігуруюць такія рэчы звычайнага вясковага ўжытку, як палатно, асіна, мурашка, бурак, баран, злодзей, вуж і г. д. Але гэты быт, паводле свайго зьместу, як вядома, надта вузкі ды абмежаваны; у ім цяжка шырака разгарнуцца мастацкай вынаходлівасьці аўтара; таму і колькасьць асобных самастойных вобразаў з гэтага, якраз, быту надта абмежаваная; з прычыны гэтага, у яго сустракаюцца часамі паўтарэньні адных і тых-жа вобразаў (як куля, Р. З., 34, 202), як злодзей (Р. 3., 62, 212 ды інш.).

З прычыны таго, што дзеяньне і рух герояў у апавяданьнях, як было зазначана раней, займаюць надта многа месца, дык і агульная колькасьць параўнаньняў, якія аўтар ужывае часьцей за ўсё, якраз пры выяўленьні іх, значна большая, чым эпітэтаў. У якасьці ілюстрацый можна падаць такія: „ня раз стаяў Васіль, як палатно, белы ад крыўды і несправядлівасьці, выслухіваючы спавяданьні пана лясьнічага" („Васіль Чурыла", 5); „успамінаў Васіль, што ў яго ёсьць жонка, ёсьць маленькія дзеткі, і рукі самі апускаліся, і стаяў ён, як акамянелы, маўчаў — ні слова“ (ib., 5); „морда лясьнічага... дрыжэла, як лісьця асіны перад навальніцаю" (ib., 7); „дамарослага пісара цягнулі праз усю хату, як мурашкі хрушча" (ib. 20); „нос яго (памоцніка пісара) быў заўсягды чырвоны, як бурак, і выдаваў яго шчырую дружбу з манаполькаю" (ib., 24); „стаяў ён (сядзелец) сагнуўшыся і круціў шыяй, як аглушаны баран“ (ib., 27); людзі хадзілі, як цені, халодныя, сярдзітыя" (ib., 56); „толькі ён (стары Базыль), як той стары падгніўшы дуб, растраціўшы сваё лісьце, стаіць між зялёнымі дубамі" (ib., 17); „ён, як куля, рванецца на двор“ („Родныя Зьявы“, 34); Міхалка задрыжэў увесь, як злоўлены праступнік" (іЬ., 36); „прылажыўшы руку да вуха, каторае быццам гарэла на агні, пабег дадому“ (ib., 36); „Увечар, як рой пчолаў, гудзелі мужыкі ў школе" (ib., 52); „Толькі ён, як злодзей, крадзецца адзін" (ib., 62); „аб'езчык забегаў вокал лясьніка, як ганчак, вынюхіваючы сьляды" (ib., 71); „аб'езчык, як каршун, зірнуў на лясьніка" (ib. 71); „Аб'езчык зьвіваўся, як вуж" (ib., 72); (Дзямян), „вылятае, як бура“ (ib., 98); (Іван) „варушыўся і пакутваў, як пасолены мянёк" (ib., 160); „ты (староста) гэта, як жабрак, нядоімкі зьбіраеш (ib., 183); „дзяўчыны-красуні, такія прыгожыя, сьве-