Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ня ўжываючы зусім вытворных ды штучных. Яго эпітэты такія простыя, якія простыя тыя прыметы, што хоча адзначыць аўтар, апісваючы таго ці іншага героя. Пры абазначэньні агульнага аблічча героя аўтар ці зазначае яго прыблізна ўзрост (стары Пятрусь, маладая Галда), ці-ж азначае яго такімі эпітэтамі, як—высокі, гарбаты ды інш.

У некаторых выпадках, ужываючы зрокавыя эпітэты, аўтар не здавальняецца толькі імі; ён тут-жа конкрэтызуе тыя прыметы, што маюцца ў іх. Так, зазначаючы тое, што вусы Сьпірыдона („Так і трэба ашуканцу“) былі сьветлымі, аўтар тут-жа дадае: пад колер сьмятаны (188). Гэта сьведчыць, што прымета зрокавасьці, плястычнасьці ў разгляданых эпітэтах не аднолькавай якасьці; у адных выпадках гэтыя прыметы больш выразныя і пэўныя, асабліва ў тых эпітэтах, што абазначаюць афарбоўку ці колер тых або іншых рэчаў (рыжы, чорны ды інш.) тымчасам як у другіх яны больш адносныя ды ўмоўныя (стары, высокі і г. д.).

Што да тых об'ектаў, якіх аўтар справаджае эпітэтамі, дык гэта — ці цэльная постаць героя, ці-ж галоўныя яе часьціны; часьцей за ўсё адзначаюцца якасьці галавы героя, а потым і другіх яго часьцін — носа, вачэй, вусоў і г. д. Але, як ужо зазначалася пры разглядзе тэматыкі, на апісаньні знадворнага выгляду герояў аўтар спыняецца надта мала і не надоўга; з прычыны гэтага і колькасьць стылістычных сродкаў, а прыватна эпітэтаў, параўнальна з колькасьцю іх пры выяўленьні другіх бакоў акаляючых абставін, невялікая. Прыклады, найбольш характарныя для данага выпадку, можна адзначыць наступныя: „хмель пачынаў туманіць яго (Міхася) лахматую галаву" („Апавяданьні“, 10); „ходзіць па мястэчку вураднік, пакручваючы рыжыя вусы" (ib., 29); „пытаўся вечарам вураднік свайго належнага гарбатага стражніка" (ib., 29); „худы высокі Андрэй вынуў люльку" (ib., 39); „выступіў Грыгор, шырокаплечы мужык з рудою барадою" (іЬ.); „круглыя, цёмныя вочкі Міхася" (ib., 44); „стукала саракоўка аб тоўстую мазалістую руку" (ib., 60); „пяць сьветлых, пад колер сьмятаны валаскоў пад носам, каторыя азначалі сабою Сьпірыдонавы вусы“ („Родныя Зьявы“, 188); „такія-ж сьветлыя, як і вусы, вочы, сьветлыя бровы, каторыя з першага погляду трудна было разглядзець" (ib., 188); стораж з чырвоным носам" (ib., 200); „селяніну (Піліпу) з чорнай барадою" (ib., 202); „Юрка важна пашоў...босымі чорнымі ножкамі" (210)[1].

  1. Пар. таксама: „фігура Паўлюка з маленькімі зёмнымі вусікамі" („Апавяданьні", 45); „апусьціўшы пасівелую галаву" („Родныя Зьявы“, 15); „заблішчэлі старыя вочы дзеда" (ib., 47); „круціў стары Юрка сівою галавой" (ib., 49); „сам быў маладым хлопцам" (ib., 49); «Мужыкі... мерылі шырокімі крокамі поле" (ib., 50); „мазалістыя рукі з вялікім трудом пісалі фаміліі сваіх уладзельцаў" (ib., 52); »ён (Арцём) высунуў сваю кудлатую ўскалмачаную галаву" (ib., 128), „тоўстыя агрубелыя пальцы спабожна перабіралі струны" (ib., 193) і г. д.