Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мастацкая мэта тая-ж самая, што і папярэдніх спосабаў стылю, г. зн. гуморыстычная. Зноў гэта зазначае і сам аўтар. У дыялёгу Грышкі ды рыбака („У старых дубох“) ёсьць аўтарскія заўвагі наконт таго, што гэта сварка між героямі мае гуморыстычны характар; пасьля лаянкі рыбака аўтар кажа: „Ня сьцяміўшы насьмешкі Грышкі, не знайшоў нічога сказаць“..; у той-жа час і „рыбак рагатаў“... (26).

Да ліку тых-жа самых лаянак належаць і асобныя спэцыфічныя слоўцы, якія таксама, як і ў папярэднім выпадку, ужываюцца ці для таго, каб выявіць розныя эмоцыі героя або аўтара, ці выкарыстоўваюцца для апісаньня рознастайных дзеяў ды станаў дзеючых асоб і наогул для характарыстыкі іх. І ў тым і ў другім выпадку іхныя мастацкія функцыі зусім аднолькавыя. Яны ўжываюцца аўтарам з тых-жа самых мэтаў гуморыстычнага характару, бо кожнае такое слова сваёю нязвычайнасьцю, якая выдзяляе яго з другіх слоўных выразаў, ды спэцыфічнасьцю сваёй гукавой прыроды выклікаюць недаўменную ўсьмешку чытача. Да першых належаць наступныя прыклады: „Назавеш ты Міхася сабакаю, лайдаком, калі пачуеш ад каго, што я табе кепска мысьлю" („Чорт“, 9); „Чаго глядзеў? — накінуўся на Андрэя п'яны Антось: — ды я-б ім нюхаўкі параскарваў-бы" („Андрэй выбаршчык“, 61): „Чаго ты тут, шыбельнік? — спытаў брат і крэпка пацягнуў Міхалку за вуха" („Дзеравеншчына“, 35-36); Міхалка думаў, што ўжо яму будзе цяпер канец — так крэпка лупіў яго брат (ib., 38); „А гэтыя тоўстыя вязы... пад каторымі не адзін раз даваў ён храпунца ў гарачыя летнія дні" („Старыя падрызьнікі“, 111); „Сьцяпан кінуў на Шлёму такі погляд, як бы хацеў сказаць: — Шалудзька ты! Ось, як купляюць людзі!“ (ib., 112); „Мікіта зусім зьбіўся з панталыку і ўжо з роспачы сказаў: — Ты наша начальства." („Стараста“, 181). Да другіх: „Зайшлі яны (Міхась і Іван) да цёткі Хрумы і трынкнулі што называецца" (г. зн. — выпілі) („Чорт“, 9); „Як хмель пачынаў туманіць яго лахматую галаву, тады ён быў штукар на ўсе рукі" (ib., 10); „Пры баку ў яго (вурадніка) цялёпаецца трапло шабля“ („Соцкі падвёў“, 29); „Перш-на-перш трэснуў ён кулаком фурману ў сьпіну“ („У балоце“, 37); „Былі і такія, каторыя нічога ня куплялі і не прадавалі і прышлі так сабе, на раздабыткі". Прыдзе сабе ў краму, патупае, патупае, а як дзе што кепска ляжыць, то і запусьціць ляшча" (г. зн. краў) („Кірмаш“, 50); „Каму пападаўся кубак, каму мыла, каму іншая рэч, а каму, як кажуць добрыя людзі, гула асмаленая" (іb., 50); „Аддасьць краўцу, то такія выфастрыгуе нагавіцы або сьвітку, што пярвейшая ў сяле красуня будзе млець па Мікалаю" („Старыя падрызьнікі", 116); „Шлёма, падняўшы лапсардак, задаў такога лататы, што пыл курэў з-пад ног“ (ір., 118); „Па тым, як нясьлі яго ногі, людзі сьвядомыя адразу пазналі-б, што дзядзька Арцём крыху „хлясануў" (г. зн.—выпіў) („Недаступны", 127); „карчомкі з вывескамі „Піво“, дзе затрымоўваліся сялянскія хурманкі, каб.. у апошні раз папрашчацца з горадам, хлабыснуўшы на дарогу шклянку піва" („Знайшлі“, 144—145); „Мікалаяў