Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клямацыі разносіш, — лаяўся прыстаў на „соцыяліста" („Сацыяліст“, 124); „А, пся маць яго, злодзей! („Недаступны", 129); „Я ў цябе, пся кроў твая, пытаюся“... (ib., 132); „Цьфу! каб ты згарэў!—плюнуў стараста“... (ib., 133); „Мікіта, пусьці, каб ты кроўю пусьціў, гад печаны! („Стараста“, 185); „А каб цябе халера!—у вялікім гневе крыкнуў Сьпірыдон і са ўсяго размаху сьвіснуў палкаю па сьвінячай сьпіне“ („Так і трэба ашуканцу", 192); „Цьфу, гад печаны! Выдумаў!" (іb., 198).

Апрача таго, у апавяданьнях Я. Коласа ёсьць і такія выразы, што зьяўляюцца індывідуальнай выдумкай таго ці іншага героя, прыстасаванай толькі да пэўнага данага выпадку. Вось прыклады:

Вось як трэсну табе ў вуха, то ня так зашуміць („Калодка пчол", 15); „Дзядзька! – гукнуў Грышка: — перакінь мне закурыць. „Дзядзька" азірнуў Грышку і сказаў: — Пакуры, браце, у сабакі!Рыбакдурак! У рыбака голыя бака!—адказаў яму на гэта Грышка—Аа-а! Гэта-ж, здаецца, той самы, што пакраў яйца з-пад сучкі?—гукнуў з таго берагу рыбак... Што брэша з-пад анучкі" („У старых дубах“, 26); „Каб табе калом вочы пасталі, абармот ты! Ідзі, ідзі, бо зацкую сабакамі“ („Старыя падрызьнікі", 115); „П'яніца ты, лодыр! дурасьць твая, гарэлка ўплішчыла цябе сюды!..—пачала адчытваць Арцёма Грыпіна" („Недаступны“, 130); „І сыты-ж ты, ліха твайму ліху, проста, як мянёк!— казаў Нічыпар, абнімаючы мяшок“, („Знайшлі“, 148); „Ах, каб на вас бог халеру напусьціў! — лаяўся пісар... Каб на вас мор і ўпадкі!—сярдзіта бубніў пісар“ („Злавіў", 169); „Прарваўся ў канцы Мікіта: — Жабіч ты! Ты думаеш, калі ты стараста, то ты ў мяне вялікая цаца? Пляваць я на цябе хачу, начхаць табе на галаву! Хрушч ты рыжы, жабіны начоўкі, падла сьмярдзючая, абармот, п'яніца! Акцызьнік ты, вось што!" („Стараста“, 184).

Мастацкія мэты, дзеля якіх аўтар ужывае ў сваіх апавяданьнях лаянкі, неаднолькавыя. У большасьці выпадкаў лаянкі ўжываюцца, як слоўныя выразы эмоцый гневу; гэта часамі падкрэсьліваецца і самым аўтарам у заўвагах яго, якія справаджаюць лаянку; так у паданых прыкладах ёсьць рэплікі самога аўтара, што выразна зазначаюць характар іх эмоцыянальных настрояў, якія знаходзяць свой выраз у лаянках: пачала адчытываць Арцёма Грыпіна, плюнуў стараста, лаяўся пісар, сярдзіта бубніў пісар, прарваўся ў канцы Мікіта і г. д. Часамі-ж, калі такіх аўтарскіх заўваг няма, дык характар эмоцый, у прыватнасьці, выяўленьне гневу, зусім ясна відаць з контэксту мовы апавяданьня.

Тыя-ж самыя словы часамі ўжываюцца для выяўленьня зусім процілежных адчуваньняў, а менавіта: яны зьяўляюцца, як вынік добрадушнага настрою. Так, словы Нічыпара: „І сыты-ж ты, ліха твайму ліху“ („Знайшлі“, 148) гаворацца ў часе абнімаў ды пацалункаў („Нічыпар цяжэй налёг на мяшок, абняў і стаў яго цалаваць"). Ці для сядзельца, што толькі што было зазначана, такія выразы, як: „А ліха-ж яго матары!" ды інш. былі за самую высокую пахвалу. Але іх агульная