Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(„Дзеравеншчына“, 31), „Няхай-бы былі сабе дзірачкі ў галаве, але на чорта яшчэ гэтыя храсткі?" (іb., 32); „Усякі ведае, што „тэм-латадэм" чорт яго знае, што азначае" („На начлезе“, 98); „Нейкая сіла не давала людзям спаць... як чуць толькі задрэмлеш, зараз-жа з-пад цябе ляціць к чортавай матары вобраць, шапка, люлька“... (іb., 103); „Ад доўгіх часаў свайго жыцьця кажух зусім сашмуляўся, выліняў, і сам чорт не сказаў-бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны" („Кажух старога Анісіма“, 106)[1].

Як відаць з паданых прыкладаў, большасьць гэтых лаянак становіць сабой у сынтаксычным стасунку клічныя ці пытальныя сказы, з якімі і зьвяртаецца ці сам аўтар, ці героі яго твораў. Такім чынам, у гэтым стасунку, адзначаныя выразы падтрымліваюць стыхію эмоцыянальнай афарбоўкі апавяданьняў. У лёгічным сэнсе такога роду выразы, калі ў іх ёсьць „чорт“, даюць крайнюю вышэйшую ступень дасягненьня, за якім няма ўжо межаў. Гэта павялічвае эмоцыянальную напружанасьць да высокай ступені. Самы гумар у гэтых эмоцыянальных выразах ёсьць якраз, у слове „чорт" і далучаных да яго слоў, якія у звычайнай гаворцы зьяўляюцца лаянкай і сьведчаць аб высокай ступені душэўшага напружаньня з боку таго, хто гэтак гаворыць.

Ёсьць і другія віды лаянак, у якіх на месца чорта зьяўляюцца іншыя спэцыфічныя слоўцы, яму эквівалентныя. Іх таксама шмат і яны таксама рознастайныя. Адны з лаянак належаць да такіх, якія ў мове ўжо зазвычаіліся. Гэта наступныя выпадкі:

„Дык вот ён які чорт!- гаварыў Міхась - ах ты халера! („Чорт“, 12); „Чаго ты прывязаўся, як смала? Цьфу! Згінь, прападзі, нячыстая сіла! ib., 13); „Што ты робіш, каб ты згарэў, каб ты?!—кінуўся на Гілёрыка Сёмка"... („Калодка пчол", 15). „А ліха-ж яго матары!- крыкнуў Сёмка, зірнуўшы ў вулей;—от падвёў, гад, каб яму жывот падвяло! Нічога, брат, няма ў вульлі! Пусты! А бадай яму пуста было жыць! (ib., 17); „Бадай ты згарэў!." лаяўся стараста на няўмеку Міхалку- пісара („Контракт", 22); „Самаю высшаю хвалою для сядзельца было тое, як яго сябрукі скажуць: А ліха-ж яго матары!" Або: „А бадай ты спруцянеў!" („Імяніны", 23); Дак ты, гад, унь якая птушка! Адкрыта про-

  1. „Пашоў ты к чортавай мацеры, гіцаль!" „Думаў зрабіць, як чалавеку, а цяпер— вось табе гула асмаленая!—злосна сказаў Сьцяпан і сунуў пляменьніку ў нос хвігу“ („Старыя падрызьвікі". 118); „Пісар разьдзеўся і лёг ў пасьцель, згайдануўшыся разоў пару.—Хораша, чорт вазьмі!—сказаў пісар, пацягаючыся, і прыемнае пачуваньне агульвага здаволеньня ахапіла ўсё яго цела" („Злавіў", 166); „Ты ведаеш, Оля, качаюся гадзін дзьве, ніяк не засну... А цяпер я нешта злавіў, і чорт яго ведае што" (і5., 170); „Мне такі і не хацелася садзіцца — усё роўна, як чуў. Але нагналі чэрці гэту акулу” („З днеўніка пана Жылка”, 175); „Кажуць, калі шанцуе ў карты, то не шанцуе ў любошчах. Чорт іх бяры з любошчамі!” (іb, 178); „Ну, куды-ж тут гнацца?“ Яшчэ падумаюць чорт ведае што... („Так і трэба ашуканцу“, 192); „Сьпірыдон, вярніся! Дык не паслухаў-жа! Ну, і чорт цябе бяры!—угнявіўся Сьпірыдон на сябе самога" (ib... 196—177); „На чорта мне твая булбатка? (ib., 198) ды інш.