Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рылам куды табе ня сьлед" („Імяніны“, 26-27); „Вураднік, схапіўшы з талеркі салёны разьлезлы агурок, каторага старшыня пакалоў відэльцам на дзіркі, шыргануў ім у нос сядзельцу" (іЬ., 27); „Карусь схапіў Пятруся за рукаў і павалок яго глядзець падсьвінка; Пятрусь пахваліў гэту маладую асобу" („Кірмаш“, 51); „Раз зайшоў у „Порт-Артур“, то выйсьці адтуль ня так-та лёгка: ці мала там сустрэнеш добрых людзей? (ib., 57); „Цягнуў часамі Пятрусь песьню, лежачы на возе, вугнівым, хрыпатым голасам" (іЬ., 52); „У Сьпірыдона ня было й ломанага грошыка" („Так і трэба ашуканцу“, 190).

Як і ў папярэднім выпадку, эпітэты ў паданых прыкладах аўтар ужывае, галоўным чынам, каб надаць пэўнай рэчы ці асобе такіх ўласьцівасьцяй, якія не адпавядаюць ці пярэчаць яго стану наогул, ці толькі ў даны, той, што цяпер апісваецца, момант: мудрую міну, маладую асобу ды інш.; ці-ж гумар заключаецца ў гіпэрболічнасьці тых ўласьцівасьцяй, што надаюцца рэчы: здаровы слой куру, вялізную „варону" і г. д; ці, нарэшце, узятыя пісьменьнікам эпітэты робяцца гуморыстычнымі, дзякуючы таму слоўнаму акружэньню, у якое яны пастаўлены: законнае чысло людзей, барані лоб, суконным рылам, салёны разьлезлы агурок, добрых людзей ды інш.. Гуморыстычныя ўласьцівасьці пісьменьнік, як і раней, адзначае сам. Так, у апавяданьні „Контракт“, калі ён Міхалку, запрошанаму пісаць контракт, даў мянюшку „дамарослага пісара“, дык праз колькі радкоў ён уводзіць такую дзею: „Ці-ж гэта атрамант? Саладуха нейкаяі—сказаў Міхалка. Хата затраслася ад сьмеху. Сьмяяліся не з таго, што сказаў Міхалка — усім было сьмешна бачыць Міхалку пісарам" (21). Дзякуючы якраз гэтаму гумару, другія ўласьцівасьці гэтых эпітэтаў зусім не заўважаюцца чытачом.

З мэтай надаць свайму апавяданьню тую-ж самую гуморыстычную афарбоўку, а таксама каб узмацніць яе, пісьменьнік ужывае і другія стылістычныя спосабы. Можна адзначыць некалькі прыкладаў ужываньня гумерыстычных мэтафор і гіпэрбол. Гэтыя спосабы ўжывае пісьменьнік таксама як сродак, характарызуючы герояў твораў ці тыя абставіны, у якіх яны выступаюць.

Тыя мэтафоры, што ёсьць у творах Я. Коласа, малююць, галоўным чынам, колектыўнага героя яго твораў. Так, чаканьне імянін пісара аўтар перадае ў наступнай матафоры: „Яшчэ за месяц да пісаравых імянін усё панства м-ка В. знала, што пісар першага сенцябра імяніньнік і кожны местачковы пан даўно ўжо вастрыў зубы на гэтыя імяніны" („Імяніны“, 23); тыя-ж самыя асобы крыху далей характарызуюцца зноў пры дапамозе мэтафоры: „Усё местачковае панства зьбіралася кожны вечар у якога-небудзь з паноў, пілі гарэлку, гралі ў карты, абівалі свае языкі аб косьці таго, хто ня ўмеў або не хацеў пападаць ім у тон і туляўся ад іх зборышч" (ib., 23). Ці ў апавяданьні „Выстагнаўся" няўдача жыцьця героя перадаецца мэтафорычна: „Іван Кіслы гараваў усё сваё жыцьцё. Усё гора было ў тым, што ў гэтага гора было яшчэ