Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я (Нічыпар Касмык з апавяданьня „Злучыліся") буду каго абгаварываць? Ці, як Сымон Очэп, буду хадзіць у воласьць жалабы пісаць?“ (148); „Нават такі чэрстві і шорсткі чалавек, як наш крамнік Довід Рэзгін, і той уздыхне і пачухае патыліцу ўсякі раз, калі хто ўспамяне імя нябожчыка" (пана Жылкі) (172).

Такія параўнаньні, якіх вельмі не багата ў творах пісьменьніка, даючы ў вобразах мала конкрэтнага ды мастацкага матэрыялу, выклікаюць толькі ўсьмешку, якраз панібрацтвам і таварыскімі адносінамі мастака да чытача.

Ёсьць некалькі прыкладаў ужываньня гуморыстычных параўнаньняў пашыраных, або іначай, эпічных; у сваёй пабудове яны становяць сабой ці адзін шырокі ў выглядзе параўнаньня малюнак, які зусім засьціць яго прадмет, ці-ж даюць цэлы шэраг асобных параўнаньняў, аб'яднаных, усё-ткі, аднэю агульнаю тэмаю. Вось прыкладам:

„Паляшукі загаманілі на ўсе лады; тут былі ўсякія галасы: адзін трашчаў, як трашчотка, другі вырываўся рэзка, праразьліва, як жалезны клін, трэці вёў тонка, чацьверты хрыпеў, як люлька стараставага бацькі, пяты сыпаўся гарохам, шосты гуў чмялём, а ўсё гэта зьлівалася з басам якога-небудзь Данілы" („Канурант“, 19).

„Чытаў я, ня помню калі і ня ведаю дзе, як лісіца ўхапіла курыцу. Вясёлая і давольная, падбягала яна да сваёй нары. Але нагнаў яе каршун і выхапіў яе дабытак. Гэтак сягоньня здарылася і са мною: тое, што ўчора нагабляваў, сягоньня спусьціў Тамашу—ды яшчэ і сваіх прылажыў пяць рублёў. Мне такі і не хацелася садзіцца — усё роўна, як чуў“ і г. д. („З днеўніка пана Жылкі“, 175).

У тых-жа самых мэтах гуморыстычнага характару аўтар ужывае і другія стылістычныя спосабы. Нават ў такіх, параўнальна, „нэўтральных” зьявах, як эпітэты, ён карыстаецца выразамі, маючымі ў сабе пэўную долю гумару. Звычайна гэты бок іх у большасьці выпадкаў выкрываецца і зусім ясна выяўляецца ў контэксьце мовы твору. Сам з сябе эпітэт, а таксама і тое разуменьне, якога ён датычыць, часта ня маюць гуморыстычных рысаў; яны выступаюць ў сувязі з агульным зьместам цэлага выразу. Вось прыклады:

Покі зьбіралася „законнае чысло" людзей, каб сход мог мець сілу, паляшукі гулі“ (Кантракт, 18); „Стараста браў сваю пячатку, трымаў яе над запаленым карчом або лучынаю, покі на ёй не нарастаў здаровы слой куру, і прыкладаў да бумагі“ (ib., 20); „Тут Міхалку... некалькі чалавек пхалі ззаду і такім парадкам дамарослага пісара цягнулі праз усю хату“ (іЬ., 20); „Дык што пісаць? Ось я табе зараз скажу,—і стараста пастараўся зрабіць надта мудрую міну; ён скрывіў на бок галаву, завярнуў вочы ў самы лоб, а аднэю рукой чухаў сківіцу“ (іЬ., 21); »Міхалка першым дзелам пасадзіў вялізную ,варону" на папер“ (ib., 21); (вураднік сядзельцу): „Ці падстаўляў ты калі хоць раз свой барані лоб пад пулю? Сядзіш сабе, паветра псуеш, ды лезеш яшчэ з суконным