Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сапраўды ў такім параўнаньні, як „гэтакі ён соцыяліст, як ты, прымерам, маёй кабыле дзядзька", той тлумачальны момант, які выкрываецца пры ўважным параўнаваньні прадмету параўнаньня — ён такі соцыяліст — яго вобразам — як маёй кабыле дзядзька. — амаль зусім затушоўваецца гуморыстычнасьцю вобразу, на які і зьвяртаецца галоўная ўвага чытача; лёгічнае тлумачэньне прадмету (ён не соцыяліст) адыходзіць у яго ўспрыйманьні на другі плян.

Асабліва выразна гэты гуморыстычны момант высоўваецца на першае месца ў тых выпадках, калі вобраз мае мала рэальнага зьместу, хоць гэта і шкодзіць тлумачальнаму моманту. Так, параўнаньне, якое характарызуе Шлёму: „як пачне енчыць..., як-бы з яго з жывога зьдзіралі скуру“, — не дае відочнага тлумачэньня, бо самы рэалізм вобразу аказваецца не экспэрымэнтальным, а толькі выабражаным; застаецца толькі, якраз, гуморыстычны бок яго. Апрача таго, у гуморыстычных параўнаньнях, якія зьяўляюцца, паводле сваёй пабудовы, параўнаньнямі тлумачальнымі, бо ставяць тэму яго на першае месца, а вобраз — на другое, прадметы іх аказваюцца такімі ў лёгічным ды мастацкім сэнсе яснымі, што і не вымагаюць належных, патрэбных для іх тлумачэньня вобразаў: соцыяліст спаў, соцыяліст сьвішча і храпе ды інш.

У паланых прыкладах параўнаньняў гумар ствараецца параўнаньнем прадметаў ці вобразаў, якія вельмі далёкія адзін ад аднаго і якіх часта амаль нельга злучыць між сабою. Сьмех і выклікаецца якраз тым, што параўноўваюцца вобразы мала сумяшчальныя ў звычайным уяўленьні чалавека: соцыяліст—сьвіньня, п'яны — сьвяты, пісар—мянёк на скаварадзе і г.д. Адыгрывае значную ролю ў сэнсе ўзмацненьне сьмеху і тое, што самыя вобразы, скарыстаныя для параўнаньня, маюць гуморыстычны характар: як мая сьвіньня на пастах, як сьвіны татка ды інш.

Гэтую мастацкую мэту ўжываных параўнаньняў, а менавіта — іх гумар падкрэсьлівае і сам аўтар у тэксьце сваіх апавяданьняў. Іменна, калі адным з герояў была сказана першае з ліку паданых намі параўнаньняў: гэтакі ён соцыяліст ды інш., дык, заўважае аўтар, „мужыкі зарагаталі“ (39).

Да такіх-жа гуморыстычных параўнаньняў, як спосабаў характарызуючых, належаць такія, дзе пісьменьнік для выяўленьня іх вобразаў карыстаецца панібрацкай таварыскай мовай. Варта назваць імя ды прозьвішча пэўнай асобы, як усе ўяўляюць яго знаёмае аблічча: напр., „мала што людзі гавораць. Гавораць, што Малютава сьвіньня хоча запісацца ў саюз рускага народу, а Язэпаў вол ходзіць па вёсках ды на карты варожа, — зрэзаў Сёма Гілёрыка" („Калодка пчол", 14-15); у Мікалая „зубы так застукалі, усё роўна як Марцін Паліваны пробаваў на вялікдзень моц яйца, зьбіраючыся гуляць у біткі" („Трывога", 94); „здавалася, што вецер зазлаваўся, як той дзядзька Піліп, каторы, бачачы, што ён адзін толькі працуе ў хаце, а ўсе туляюцца ад работы, як сабакі ад мух, і што адзін ён нічога ня ўскурае,—плюнуў, кінуў работу і лёг у халадок, сказаўшы: „Чорт-жа вас бяры“ („Недаступны“, 126—127); „Што