Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

медзякоў" (107). У апавяданьні „Старыя падрызьнікі“ гандляр лахманамі Шлёма Цырлік характарызуецца такім чынам: „як пачне енчыць, біць у грудзі, разводзіць рукамі, ківаць галавой і крычаць такім праразьлівым голасам, як-бы з яго з жывога зьдзіралі скуру“ (111); ці ў тым-жа самым апавяданьні крыўляньне Мікалая з падрызьнікамі перадана ў параўнаньнях: „ён, як вар'ят які, выскачыў на двор і давай круціцца... Ды гэтага мала: ён яшчэ стаў выбрыківаць нагамі, прысядаць і размахіваць падрызьнікамі, як крыльлем" (117). Герой апавяданьня „Соцыяліст“, купляўшы ў стражніка проклямацыі, характарызуецца ў параўнаньнях: „я, як той дурань, узяў ды спытаў“ (124), „Як падышлі мы да канцылярыі прыстава, тут толькі схамянуўся я, што папаўся, як лісіца ў саладуху" (124). Можна падаць яшчэ цэлы шэраг прыкладаў[1], але і адзначаныя ў поўнай меры дакумантальна сьведчаць а спосабе пісьменьніка карыстацца гуморыстычнымі параўнаньнямі для адпаведнай характарыстыкі дзеючых асоб.

Прызвычаенасьць да гэтых параўнаньняў у пісьменьніка такая вялікая, што, апісваючы таго ці іншага героя, ён карыстаецца ў якасьці спосабаў характарыстыкі толькі гэтымі параўнаньнямі [апісаньне п'янага Янкі (31), Шлёмы Цырліка (111) ды інш.] і абмяжоўвае імі ўсю абрысоўку яго. Адзначаныя параўнаньні ўжываюцца, як відаць з бліжэйшага разгляду іхнага зьместу, галоўным чынам, у ролі носьбітаў гуморыстычных імкнённасьцяй аўтара. Звычайныя для параўнаньняў мастацкія мэты — ці тлумачэньні прадмету іх, ці стварэньне эмоцыянальна-поэтычнага вобразу для яго — тут у значнай меры пакрываюша гуморыстычным бокам іх.

  1. Гл. таксама ў апавяданьнях „Знайшлі“: „адна нага яго (Міколы) была ў драбінах, а другая выстаўлена на фасон пісталета" (144); „Мікалай не варушыўся і ляжаў, як нябожчык... (145); „п'яны ўсё роўна як сьвяты“ (146); „Эх, мілы ты мой друг! абмазаліся мы з табой вакруг і сядзім ў гнаі, як ў крэпасьці“ (148); „Патаміліся абодва, як пеўні“; „Маўчалі і толькі цяжка саплі, як кавалёвыя мяхі" (153). „Злавіў“: „Але толькі што стаў ён драмаць, як на яго сьпіне борзьдзенька прасунулася маленькая, чорная, жвавая жывёлка, усё роўна як там закраўся чарток і паказытаў яго каласком" (166- 167); „Ня ўсьпеў ён як мае быць пачухаць нагу, як у яго засьвярбеў зразу і карк і бок, цяпер ужо шмат мацней, як-бы яго секанулі крапівою" (167); „Каб на вас мор і ўпадкі!—сярдзіта бубніў пісар і варочаўся, як мянёк на скаварадзе" (169). „З днеўніка пана Жылака": „Сабраўшыся, усе сядзелі моўчкам, як-бы бог зьмяшаў усім нам языкі, хоць мы і ня думалі строіць вежу на неба“ (177); „бос ня скрыўдзіў нашага Гладыша носам, - як шчыт, сядзіць ён на сваім месцы і закрывае сабою ўвесь твар“ (179). „Стараста": „стараста падняў угару палец, уставіўся ў адно месца, як-бы абхопліваючы цалкам усю веліч свайго чына, сваёй уласьці, магутнасьці" (180); „Рвануўшыся са ўсёй сілы, стараста адарваў крыло“; „Ганак быў высокі, і стараста, як клубок, пакаціўся аж пад кузьню" (185). „Так і трэба ашуканцу“: „Сьпірыдон, прыцягнуўшы дзяругу, стаў шоргаць па ёй носам направа і налева, як шаруе сваёй дзюбай варона, седзячы на страсе" (190); „У гэтага паніча нос! хоць бяры ў прыймы: такі нос, што і матыкі ня трэба засыпаць бульбу" (194); „Сьпірыдон хадзіў з вугла ў вугал. У жываце было пуста, як у беднага гаспадара ў засеку вясною, і моташна, як у каталажцы" (198); „Хлеб скрыгаў у зубах (Сьпірыдона), як нямазанае кола“ (198), „Выбар старшыны": „Старшына стаяў белы, як сьнег. Згорбіўся ў дзьве пагібелі. Як сьвіны татка“ (201) і г. д.