Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва Юрку набліжае да романтызму яго інтымнае жыцьцё з прыродай. У зарысоўках гэтых яго рысаў выразна адчуваецца ўплыў тэй атмасфэры, што напаўняе сабой, напр., такі помнік романтычнай творчасьці, як „Etudes de la Nature“ Бэрнардэна дэ-Сэн-П'ера, дзе аўтар імкнецца выявіць гармонію, існуючую паміж прыродай і душой чалавека. Нават тая сымболіка, што злучаецца ў Юркі з улюбёнай елкай, — сымболь яго нябожчыцы маткі, як любай істоты, якая павінна прынесьці яму шчасьце, — зьяўляецца аддаленай рэмінісцэнцыяй „блакітнай кветкі" романтыкаў, гэтага сымболю вышэйшага і дасканалага сьвету.

Самое адухаўленьне прыроды, якое ў Я. Коласа часта сустракаецца ў яго творчасьці наогул і, прыватна, у разгляданым апавяданьні „Злучыліся", таксама зьяўляецца аддаленым водгаласам ад тых жывых малюнкаў прыроды, што далі поэты-романтыкі. Досыць успомніць тыя дзівосныя вобразы адухоўленай прыроды, якія, напр., даў Цік у сваіх вершах („Frühling und Leben“, „Magelone“, „Wald, Garden und Berg“ ды інш.), каб уявіць сабе ідэёвае сваяцтва паміж малюнкамі прыроды, нарысаванымі ў розныя часы. Само сабой зразумела, як і ў папярэднім выпадку, гэтае адухаўленьне, як спосаб мастацкага выяўленьня, у Я. Коласа набывае больш рэальную афарбоўку, і яна набліжаецца да простага будзённага жыцьця. Романтычнасьці, дзівоснасьці ды фантастыкі ў іх ужо няма.

У пэўных выпадках тая афарбаванасьць пэйзажнага малярства ў сумныя тоны, што заўважаецца ў Я. Коласа, сьведчыць аб аддаленых ды глухіх ужо водгуках тэй Weltschmerz (сусьветнага смутку), якая ў свой час ахутала мастацкую творчасьць цэлага шэрагу мастакоў розных народнасьцяй.

Нават самае імкненьне Юркі да самоты бліз улюбёнай ім елкі адзначаецца тым спэцыфічным пачуцьцём прыроды романтыкаў, для якога Цік стварыў нават асобны тэрмін “Waldeinsamkeit" (лясная самота) у сваім „Белокуром Экберте“.

Раньняя, заўчасная сьмерць Юркі таксама знаходзіць пэўную роўналежнасьць у тых тэорэтычных прадстаўленьнях романтыкаў, што разьвівалі яны, — напр., Шатобрыян, у сваім „Genie du Christianisme”, аб улюбёных імі героях — істотах „няземных", з якіх зьдзекуюцца лёс ды людзі, якія паміраюць у маладым веку і г. д.

Бясспрэчным водгаласам тэй романтычнай поэтыкі зьяўляюцца і тыя думкі Я. Коласа аб поэце, аб яго творчасьці, аб адносінах яго да акаляючых людзей, аб яго ролі ў грамадзтве, якія ён памастацку разьвівае ў сваіх лірычных апавяданьнях. Яго погляд ва высокае прызначэньне поэты, на яго самоту і няпрыймальнасьць яго сьветам, на асаблівасьць яго натуры, якая адрозьнівае яго ад усіх інмых людзей—гэта тыя, якраз, думкі, якія становяць звычайную тэму романтычных твораў. Тэма гэта разьвівалася і тэорэтычна, напр., у таго-ж самага Шатобрыяна ў яго „Genie du Christianisme”, у прадмове да „Atala” ды інш. Ці-ж, як у Я. Коласа, гэта тэма яшчэ часьцей была прадметам конкрэтных мастац-