Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ужо ў значнай меры разбурылі спрыяючыя ўмовы для выяўленьня гэтай уласьцівасьці. Гэтымі зьменамі тлумачыцца, чаму ў Гогаля гэта рыса знайшла такую шырокую мастацкую абрысоўку, а ў Я. Коласа больш вузкую.

Нарэшце, спосаб мастацкага выяўленьня Я. Коласа ў яго паасобных рысах таксама становіць сабою працяг поэтычных традыцый тэй-жа самай натуральнай школы і, асабліва, мастацкіх спосабаў Гогаля.

Статычнасьць герояў, якія выступаюць у яго гуморыстычных апавяданьнях, у поўнай меры адпавядае таму, што мы знаходзім у таго-ж Гогаля. Ён не дае аніводнага характару ў яго разьвіцьці, бо яго героі надта прымітыўныя ды простыя, калі-ж часамі ён і закране зволюцыю свайго вобразу, дык заўсёды мімаходзь і каротка. Звычайна-ж ён бярэ тыя характары, што ўжо склаліся, гатовымі, як фотографіі[1].

Але ў межах гэтага статычнага моманту героі Я. Коласа, як і героі Гогаля, выяўляюць значную рухавасьць, у поўнай меры характарызуючы сваё аблічча сваёю актыўнасьцю. Варта дзеля параўнаньня герояў нашага пісьменьніка ўспомніць тых асоб, што вызначаюцца найбольшай рухавасьню, часьцей за ўсё бязглузднай і непатрэбнай, вылучаюцца сярод другіх выяўленьнем валявых імпульсаў (Ноздрев, Хлестаков, Попрышчын ды іншыя) і даюць, дзякуючы гэтаму, багаты гуморыстычны матэрыял. Комізм герояў гэтай групы, роўна як і другіх, у Гогаля перш за ўсё і ёсьць у сьмехатворстве іх унутраных якасьцяй ды выцякаючым адсюль такім-жа самым сьмешным іх знадворным стане, а за роўным чынам і ў самай абрысоўцы ды характарыстыцы гэтых асоб. Гэта самае мы бачылі і ў Я. Коласа.

Гэтыя статычныя героі нашага пісьменьніка жывуць, галоўным чынам, асобнымі эмоцыямі, да таго-ж самымі звычайнымі, абыдзеннымі, якія не паднімаюцца над роўнем будзённых чалавечых адчуваньняў. Часткова гэта якасьць знаходзіць для сабе роўналежнасьць і ў творчасьці Гогаля, які таксама, як і Я. Колас, звычайна маляваў гэтыя адчуваньні рысамі знадворнымі, фізыолёгічнымі. У гэтым стасунку асабліва выразна выступае адпаведнасьць у абрысоўцы тым і другім аўтарам пачуцьця страху. Калі ўспомніць, як выяўляецца страх Мікалая ў апавяданьні „Трывога“ і як ён малюецца ў Гогаля ў аповесьці „Ноч перед Рождеством" ці ў „Майской ночи" у галавы, дык малюнак у абодвух выпадках будзе надта падобны.

Нескладанасьць дый нават прымітыўнасьць душэўных перажываньняў у герояў Я. Коласа ставіла сабой прычыну таго, што ў іх не магло быць эмоцый вышэйшага парадку, напр., такіх, як пачуцьцё прыроды. Гэтым тлумачыцца амаль поўная адсутнасьць у пісьменьніка пэйзажных малюнкаў у апавяданьнях гуморыстычных. Зусім тое самае мы маем і ў творчасьці Гогаля. У тых яго творах, што малююць дробна-шляхецкую асярэдзіну, амаль зусім няма малюнкаў прыроды; гэта тлумачыцца

  1. Параўнай аб гэтым думку В. Ф. Пераверзева. Творчество Гоголя. Выд. 2-е, стар. 62;