у некаторых выпадках роўналежнасьць між імі пашыраецца і на ўнутраныя бакі. Асабліва гэта мусім сказаць пра герояў, якія ўжо вышлі з сялянскай асярэдзіны ды імкнуцца да чыноўніцкай кар'еры; гэта — валасны пісар, вураднік, старшыня і г. д. Сюды-ж належаць і прадстаўнікі вясковай шляхты. Усе яны ў тэй сытуацыі, якая прадстаўлена нашым аўтарам, надта блізкія да сваіх продкаў, напр., да герояў апавяданьня Гогаля „Коляска“. Выведзены Я. Коласам пан Жылка захаваў ў сабе тыя рысы (нахіл да гульні ў карты, да выпіўкі ды залётаў), якімі ў свой чае вызначаўся гогалеўскі герой Піфагор Піфагоравіч Чэртокуцкі. Бязумоўна, пан Жылка не такі шырокі ў сваёй натуры, як Чэртокуцкі. За той час, што аддзяляе іх, пан Жылка патрапіў ужо расьцярушыць частку свайго матар'яльнага дабрабыту, а адпаведна з гэтым ён зрабіўся значна бяднейшым і ў стасунку ўнутраных уласьцівасьцяй сваёй натуры. У ім няма ўжо таго размаху, тэй размаітасьці ў псыхіцы ды яе выяўленьнях у чыннасьці, якія ў свой час меў яго продак. У кожным разе, гэтыя героі з аднэй і той-жа самай соцыяльнай сям'і і ў шмат якіх адносінах з аднолькавымі душэўнымі якасьцямі.
Далей, тыя дзеючыя асобы, якія ў абрысоўцы Я. Коласа зьяўляюцца носьбітамі жыцьцёвай бязглузьдзіцы, невуцкіх забабонаў, карузлага консэрватызму і другіх адмоўных рысаў, усе яны таксама маюць для сябе паралелі ў творах таго самага Гогаля. У большасьці выпадкаў, аднак, яны блізкія да гогалеўскіх персонажаў толькі як выяўнікі гэтых, якраз, уласьцівасьцяй, як носьбіты тых-жа самых рыс, на якія так багаты і іхныя папярэднікі. Але самая форма выяўленьня гэтых якасьцяй ужо ў шмат якіх выпадках іншая, паколькі рознымі зьяўляюцца і грамадзкія адносіны для герояў абодвух аўтараў.
Там, у Гогаля, напр., бязглузднае жыцьцё выступае перад чытачом у шырокіх разьмерах, паколькі носьбітамі яго зьяўляюцца памешчыкі, людзі з пэўным матар'яльным дабрабытам, з пэўнай, праўда, надта прымітыўнай, культурнасьцю. Варта ўспомніць шэраг найбольш характарных у гэтым стасунку гогалеўскіх герояў — Наздрова, „страшэннага рэформатара“—сваяка Товстагуба, палкоўніка Кашкарова і другіх, каб уявіць сабе ўвесь малюнак бязладнага гаспадараньня дробнай шляхты. У Я. Коласа гэта рыса набывае больш абмежаваныя разьмеры, бо яе героі, яе носьбіты — не памешчыкі, але сяляне; яны ня маюць тых сродкаў (дабрабыту ды культурнасьці), якія мелі іх далёкія сваякі; апрача таго, і час ужо ня той: за сто год агульны культурны ўзровень жыцьця значна пайшоў наперад ды скараціў магчымасьці для выяўленьня нястрымнай і бязьмежнай бязглузьдзіцы. Таму гэта якасьць у абрысоўцы Я. Коласа набывае больш абыдзённы, звычайны характар. У ім няма ўжо таго патосу, які так б'е ў вочы ў герояў Гогаля.
Сапраўды, Сьцяпан купляе толькі зусім непатрэбныя яму старыя падрызьнікі, каб потым іх продаць забесцан яўрэю Шлёму, тымчасам, калі ўспомніць Наздрова, аднаго з найбольш актыўных пакупцоў розных