Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нага спосабу мастака да дэталёвага яго разьвіваньня, ёсьць мяжа ўплываў, з аднаго боку, соцыяльна-гістарычных умоў, як сіл галоўных, што азначаюць асноўныя шляхі разьвіцьця культуры і жыцьця, а з другога — літаратурных, як зьяў другарадных, шта зьяўляюцца вынікам папярэдніх. Пры ажыцьцяўленьні гэтага спосабу ў практыцы мастацкай творчасьці канчаецца непасрэдны ўплыў першага кіраўнічага фактару—соцыяльнага і пачынаецца ўплыў другога, вытворнага, які выцякае з асноўнага. На яго месца становіцца традыцыя літаратурная, у сфэры якой і ідзе гэта дэталізацыя мастацкіх спосабаў аўтара.

Прыстасоўна да разгляданых апавяданьняў Я. Коласа мусім гаварыць а двух літаратурных стылях ці школах, у галіне якіх выпрацаваліся мастацкія сымпатыі ды густы пісьменьніка. З аднаго боку, традыцыя натуралістычнага выяўленьня жыцьця як з боку яго адмоўных бакоў (стыхія гуморыстычная), так і станоўкіх (стыхія сур'ёзнага апавяданьня), а з другога — эмоцыянальна-романтычнага.

Традыцыя першага шэрагу ў яе першай адменнасьці надта багатая ды рознастайная; яна шырокім і жывым струменем ўліваецца ў літаратуру розных народаў і ва ўсе яе галоўныя пэрыоды разьвіцьця. Прыстасоўна да разгляданага моманту мы можам гаварыць аб тэй традыцыі яе, якая прадстаўлена творчасьцю такіх сатырыкаў і гуморыстых, як Г. Гэйнэ, Ч. Дыкэнс, Марк Твэн, Джэром-Джэром, Гогаль ды інш. Бясспрэчна, бліжэй усяго да мастацкіх імкнённасьцяй Я. Коласа стаіць апошні пісьменьнік — Гогаль і той, якраз, стыль, які часта называюць „натуральнай школай“. Гэты кірунак у расійскай крытыцы ўтоесамляюць з творчасьцю Гогаля (з прычыны чаго ён часамі і называецца гогалеўскай школай), а таксама і тых пісьменьнікаў, якія былі пасьлядоўцамі яго традыцый — Даля, Тургенева, Грыгаровіча, Ганчарова, Дастаеўскага ды інш. Як пэўная літаратурная плынь, гэта школа, на жаль, недасьледжана так поўна, як трэ' было-б, бо не прыцягнулі яшчэ к дасьледзінам тых шмат якіх дробных пісьменанікаў ды мастакоў, што выпрацавалі асобныя спосабы стылю і вызначылі яго асноўныя часьціны. У больш лепшым стане ў гэтым выпадку знаходзіцца сам Гогаль, як пісьменьнік, які аб'яднаў гэтыя разьяднаныя часьціны, іх сконструяваў, надаў ім значэньне, якраз, стылю, кірунку ці школы, даўшы ім і сваё імя. Разгляд яго творчасьці з поўнай бясспрэчнасьцю сьведчыць, што галіна яго мастацкіх густаў надта блізка стыкаецца з імкнённасьцямі нашага пісьменьніка... Мы не гаворым пра ўплыў Гогаля на Коласа, мы толькі адэначаем, што мастацкія інтарэсы нашага мастака, яго густы выражаліся ў галіне імкнённасьцяй, якраз, гэтай гогалеўскай школы. Мы маем на ўвазе адзначыць толькі тое, што ёсьць пэўная літаратурная традыцыя, звыкласьць нашага аўтара да пэўных мастацкіх стыляў, становішча яго сярод розных імкнённасьцяй поэтыцкай думкі.

Гогаль таму аказваецца бліжэй усяго да мастацкіх заданьняў Я. Коласа за другіх пералічаных прадстаўнікоў гуморыстычнай традыцыі ў