Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўважна. Наадварот, станоўкі бок жыцьця, настроі сур'ёзныя засьцяцца гэтымі адмоўнымі зьявамі, адсоўваюцца імі ў глыб народнага бытаваньня, у яго таемнікі; яны вымагаюць для іх выяўленьня пэўнае мастацкае праніклівасьці, умельства ў іх належным чынам орыентавацца. З гэтага боку і мастацкае выяўленьне гэтых зьяў жыцьця значна больш цяжкае, чым абрысоўка такіх рысаў ды ўласьцівасьцяй яго, што выступаюць зусім рэзка. Мо' з прычыны гэтых якраз прычын Я. Колас спыняецца на іх у разгляданых зборніках, якія зьўляюцца ў яго творчасьці першымі літаратурнымі спробамі, так мала ды каротка. Больш шырокае ды рознабаковае выяўленьне яны атрымліваюць у наступных яго творах.

Калі акаляючыя соцыяльна-гістарычныя абставіны прадыктавалі асноўныя тэмы яго творчасьці, дык яны тым самым і вызначалі галоўныя спосабы яго мастацкай манеры. Зусім ясна відаць, што гуморыстычная стыхія, як пэўны сродак мастацкай абрысоўкі, выцякала сама сабою з істоты тых конкрэтных абставін, якія зьяўляюцца об'ектам яго выяўленьня. Роўным чынам і другі спосаб яго, спосаб сур'ёзнага апавяданьня, таксама быў вызначаны характарам рэальнага зьместу яго твораў.

Тая-ж самая соцыяльна-гістарычная асярэдзіна ў межах агульных спосабаў яго пісьма тлумачыць і яшчэ адну асаблівасьць. Тое, што пісьменьнік так мала падрабязны ў выяўленьнях гуморыстычных і больш дэталёвы ў апавяданьнях сур'ёзных, у поўнай меры тлумачыцца ўласьцівасьнямі тэй соцыяльнасьці і быту, што ён маляваў. Рознастайныя комічныя зьявы, зарысаваныя пісьменьнікам, з самай сваёй прыроды не вызначаюцца глыбінёй сваёй унутранай існасьці; яны адбываюцца на паверхні жыцьця, яны хуткія, дынамічныя. Само сабой зразумела, такім-жа самым хуткім і чыста знадворным мусіць быць і іх выяўленьне. І праўда, гэтыя якраз уласьцівасьці яно і мае ў нашага мастака.

Як ужо зазначалася раней, да гэтага далучаюцца і вымаганьні чыста мастацкія, дзеля якіх, з мэтай выкрыць і надаць больш выразнасьці гумору, пісьменьнік ня можа дапушчаць зграмаджэньня дробязяй апісаньняў бытавых абставін, пільных дасьледзін у сфэры псыхікі герояў.

У роўнай меры і другі сур'ёзны бок жыцьця, абрысаваны нашым пісьменьнікам, дзякуючы сваім, якраз, уласьцівасьцям, вымагае і адпаведнага выяўленьня. Тыя факты жыцьця, тыя ўнутраныя перажываньні герояў, што мы знаходзім у сур'ёзных апавяданьнях пісьменьніка, больш статычныя, марудныя ў сваім разьвіцьці, больш глыбокія. Тыя-ж уласьцівасьці павінна мець і сама абрысоўка іх, г. зн. спосаб іх выяўленьня павінен быць спакойны, без скачкоў, з супынкам на дэталях, з глыбокім псыхолёгічным аналізам і г. д. Гэтыя рысы ёсьць і ў Я. Коласа.

Але, калі гэта асярэдзіна — соцыяльная і бытавая — вызначыла асноўныя шляхі мастацкага пяра пісьменьніка, то дэталі, драбніцы яго штукарства бясспрэчна выпрацаваліся пад уплывам яго літаратурных густаў, яго звыкласьці да пэўных мастацкіх плыняй. Тут, на пераходзе агуль-