Аднак, побач з нясур'ёзнымі ды павярхоўнымі адносінамі да соцыяльна-політычных рухаў зазначанага часу, мы можам констатаваць і ўдзел ў рэволюцыйным руху ў поўнай меры актыўны, тую, якраз, чыннасьць сялянства ды рабочых, што і стварыла самы рух. Гэтая стыхія, аднак, знайшла у пісьменьніка меншае месца ў яго творчасьці („Калядны вечар“, „Бунт“). Гэта акалічнасьць мае сваё тлумачэньне ў тым, што сур'ёзная рэволюцыйная барацьба разьвівалася ў гэты час, галоўным чынам, у горадзе, і перш за ўсё вялікім горадзе, які, што ведама, прайшоў амаль міма ўвагі пісьменьніка. Рух на вёсцы выявіўся пераважна ў тым, што забіралі памешчыцкую зямлю, якая ўвогуле была больш-менш усюль на Беларусі аднастайная. А гэты бок у яго характарных рысах аўтарамі адзначаны ў яго апавяданьнях.
Умовы бытавога характару, знайшоўшыя мастацкае выяўленьне ў апавяданьнях Я. Коласа, у іх асаблівасьцях, знаходзяць сваё тлумачэньне ў соцыяльнай псыхолёгіі беларускага сялянства. Гэта псыхолёгія стваралася ў абставінах экономічнай незабясьпечанасьці ды значнай някультурнасьці яго. Фактар першага парадку, які адыгрывае ў яго жыцьці паважную ролю, аўтар колькі разоў падкрэсьлівае ў сваіх апавяданьнях. Ён адзначае, што галеча беларускага селяніна прымушала яго кідаць сваю гаспадарку ды шукаць сабе заработку на старане; гэта асабліва выразна адзначана аўтарам прыстасоўна да лясьнікоў, якія ў яго апавяданьнях адыгрываюць вялікую ролю. Так, пра Васіля Чурылу ён упэўнена гаворыць: „Беднасьць заставіла Васіля кінуць бацькаву хату і ісьці ў лясьнікі" (4); ці пра лясьніка Максіма ў апавяданьні „Малады дубок" ня раз зазначаецца, што яго служба ў лесе была яго адзіным кавалкам хлеба, за які ён так чапляўся (57—75), што, страціўшы яго, „ён ня ведаў, куды цяпер дзецца?" (83). З гэтай, якраз, крыніцы выплывалі тыя ўласьцівасьці народнай псыхікі (бязглузднасьць, нахіл да п'янства, забабоны, консэрватызм і г. д.), якія давалі багаты гуморыстычны матар'ял. Яго пісьменьнік і скарыстаў у шэрагу сваіх апавяданьняў.
Аднак, у тых-жа самых соцыяльна-экономічных умовах выпрацоўваўся і сьветапогляд сур'ёзны, які даваў для жыцьці станоўкія ды трывалыя падставы. Некаторыя рысы гэтых поглядаў народу знайшлі свой адбітак у сур'ёзных апавяданьнях Я. Коласа. Асабліва поўна ў гэтай групе яго твораў выяўлена багацьце псыхолёгіі пааеобных прадстаўнікоў народу („Малады дубок", „Злучыліся").
Але гэта стыхія, як ужо зазначалася, прадстаўлена меншай колькасьцю апавяданьняў, яна раскрыта з меншай мастацкасьцю за першую. Гэта рыса таксама знаходзіць сваё тлумачэньне ў тых-жа соцыяльна бытавых умовах жыцьця беларускага сялянства. Зусім натуральна, што пра яго галечы, няпісьменнасьці, неразьвітасьці на першы плян выступаюць, якраз, гэтыя зьявы адмоўнага характару, як няўхільны вынік адзначаных умоў яго жыцьця. Гэтыя рысы кідаюцца ў вочы перш за ўсё, і зусім зразумела, чаму пісьменьнік спыняецца на іх так доўга ды