ходзіцца і зьмест псыхолёгіі дзеючых асоб Я. Коласа. У ёй няма характараў, але ёсьць асобныя рознастайныя эмоцыі, якія выяўляюцца адпаведным чынам вонку — у дзеяньнях і прамовах герояў. У межах апісаньня кожнага паасобнага адчуваньня мастак дае ӱсебаковае і шматвобразнае яго выяўленьне.
Увасобнікі гэтых эмоцый — геpoі у стасунку колькасным, раскладаюцца на дзьве групы: герой колектыўны — сялянская маса, ды індывідуальны — паасобныя прадстаўнікі гэтай масы. Звычайна першы з іх выступае ў пачатку апавяданьня (там, дзе ён ёсьць) і зьяўляецца толькі фонам, з глыбіні якога потым выходзяць паасобныя постаці дзеючых асоб. Ужо адзначалася, што абставіны дзеяньня адсоўваюцца на задняе месца і прыцягваюць значна менш увагі з боку мастака. Так, колектыў, які выступае ў апавяданьнях усяго толькі як задняя сцэна дзеі, займае ў іх такое самае месца. Адпаведна з гатым, мастацкае выяўленьне яго не вызначаецца такімі драбніцамі, якія маюцца пры абмалёўцы герояў індывідуальных. Звычайна аўтар коратка ад сябе малюе чалавечую масу, завіхаючыся больш ад усяго і перш за ўсё да паасобных постацяй сваіх апавяданьняў.
Але між героем індывідуальным і колектыўным ёсьць вялікае органічнае сваяцтва. Перш за ўсё герой ці выходзіць, выдзяляецца з натаўпу, ці далучаецца да яго. Потым, паводле сваіх адчуваньняў, гэта суб‘екты аднаго і таго-ж парадку; розьніца толькі ў характары апісаньня іх, які азначаецца вымаганьнямі самой поэтыкі таго мастацкага віду творчасьці, якім карыстаецца ў даным выпадку Я. Колас.
Спыняючы сваю ўвагу на абмаляваньні паасобных размаітых эмоцый больш дакладна — на абрысоўцы іх фізыолёгічных выяўленьняў, аўтар у некаторых выпадках дае і портрэтныя малюнкі сваіх герояў — іх знадворны выгляд, але робіць гэта заўсёды коратка, пабежна і звычайна ў гумарыстычных тонах, каб узмоцніць і згусьціць гумарыстычную струну апавяданьня.
Гумар Я. Коласа, як спосаб мастацкага выяўленьня, у апавяданьнях адзначанай групы шырака ўжываецца і вызначаецца вялікай рознастайнасьцю; яна выражаецца ў розных мастацкіх зьявах яго творчасьці — у тэматыцы, стылі ды композыцыі — і ў агульным падрахунку засьціць сабою, як пэўнае мастацкае аматарства, чыста псыхолёгічны бок твораў, адсоўваючы яго на задні плян.
Між іншым, гумар знаходзіць сваё выяўленьне і ў самых абмалёўках аўтарам сваіх герояў. У гэтай галіне гумарыстычная стыхія пісьменьніка, паводле свайго зьместу і формы, вызначаецца вялікай рознастайнасьцю. У галіне тэматыкі гумар аказваецца шматбаковым у залежнасьці ад характару і прыроды самога зьместу твораў. У стасунку формальным ён таксама мае ў сабе цэлы шэраг адмен.