Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апавяданьнях аўтара, як выпадковы і пабежны аксэсуар. Першарадны стан, якраз, героя апавяданьня часта падкрэсьліваецца і асаблівым прыёмам — апавяданьне пачынаецца ех abrupto, што ўводзіць чытача непасрэдна ў абставіны дзеі, у якой, якраз, герой зьяўляецца галоўным яе выразьнікам і штурхачом. Такі стан яго ў апавяданьнях Я. Коласа прымушае дасьледцу перш за ўсё якраз на героі спыніць сваю ўвагу.

Амаль усе дзеючыя асобы бяруцца ім для мастацкага выяўленьня ў пэўны, строга фіксаваны пэрыод, ці, дакладней, момант іхнага жыцьця. Яны выступаюць у апавяданьнях аўтара ў дакладна вызначаным відзе, выступаюць, як фотографіі. У гэтым сэнсе ўсе дзеючыя асобы яго твораў глыбока статычныя. Таго, што называецца гісторыяй героя, яго эволюцыяй, у іх амаль зусім няма. Няма часта і таго, што называецца папярэдняй гісторыяй героя (Vorgeschіchte). Ён малюецца толькі ў той момант, як аўтар узяў у якасьці об‘екту для яго мастацкага выяўленьня. Калі часамі пісьменьнік і ўжывае тое, што можна назваць Vorgeschіchte, то яно мае звычайна кароткі характар і ўводзіцца ў твор, як элемент выпадковы і пабежны. Часьцей за ўсё ў такіх аўтарскіх „гістарычных апавяданьнях“ маецца апісаньне знадворнага ці ўнутранага портрэту дзеючай асобы, якая ўжо ўведзена ў апавяданьне і з якой чытач пасьпеў спаткацца.

Але калі героі ў апавяданьнях Я. Коласа вызначаюцца часовай статычнасьцю ў тым сэнсе, што яны выступаюць у гэтых апавяданьнях усяго ў адзін пэўны момант часу, дык у межах гэтага памастацку выяўленага тэрміну часу яны паказваюць значную рухавасьць, паказваюць тое, што называецца дынамічнасьцю дзеяньня. Яны заўсёды знаходзяцца ў руху, і гэта дае магчымасьць ім самім паказаць свой унутраны, а часамі і знадворны выгляд. Героі самі характарызуюць сябе сваімі ўчынкамі. Сам аўтар у надта рэдкіх выпадках ужывае апісаньні персонажаў. Калі-ж гэта ён часамі і робіць, дык звычайна з боку і коратка.

У стасунку да свайго псыхолёгічнага зьместу дзеючыя асобы не даюць таго, што называецца характарам, г. зн. пэўным сынтэзам ці комплексам паасобных адчуваньняў і перажываньняў. Гэта акалічнасьць зразумелая і нават, канечна, патрэбная, паколькі творы нашага пісьменьніка адбіваюць усяго адзін досыць вузкі паводле сваіх разьмераў кавалак жыцьця. Для мастацкага выяўленьня характараў, асабліва суцэльных і шырокіх, канечна патрэбны больш вялікія ў сэнсе часу пэрспектывы, больш працяглы пэрыод жыцьця героя. Апрача таго, самы жанр, якім карыстаецца Я. Колас у сваіх творах, — апавяданьне, новэля,-паводле сваіх поэтыцкіх форм, не дапасаваны да выяўленьня шырокіх у сэнсе часу малюнкаў. Гэтым мэтам служыць другі від мастацкай творчасьці-роман ці аповесьць. Апавяданьне-ж і новэля, паводле сваёй тэматычнай ёмістасьці, якраз прызначаны толькі для выяўленьня невялічкіх малюначкаў абмежаванага тэрміну часу. У залежнасьці ад гэтых акалічнасьцяй зна-