Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але і наогул да кожнай сучаснай літаратуры. Для конструяваньня гісторыі канечна патрэбна пэўная гістарычная пэрспэктыва. Прысутнасьць яе для пэўнага моманту, галоўным чынам, і адчуваецца ў тым, што яго гісторыка-соцыяльныя абставіны паўстаюць перад аглядчыкам у поўным ды выразным выглядзе. Гэтага для кожнай сучаснасьці, у тым ліку і літаратурнай, няма. Няма гэтага і ў нашым вывучэньні. Таму, дзякуючы знадворным об'ектыўным умовам пры дасьледзінах літаратуры вашых дзён, галоўная ўвага дасьледніка павінна сама сабой групавацца на іманэтным яе вывучэньні, на стварэньні яе поэтыкі. Частка-ж гістарычная аказваецца надта няпоўнай, мала дасканалай і вызначае толькі некаторыя агульныя яе штрыхі. Такой-жа яна аказваецца і пры вызначэньні сувязі творчасьці Я. Коласа з адпаведнай гісторыка-культурнай асярэдзінай.

У сучасны момант у сфэры таго пытаньня, што нас цікавіць, ёсьць пэўная магчымасьць спыніцца — і то толькі у самых агульных рысах — на двух момантах акаляючай асярэдзіны — гэта на адносінах разгляданай творчасьці пісьменьніка да соцыяльных абставін і на адносінах яе да літаратурных плыняй.

Асноўную крыніцу мастацкай творчасьці Я. Коласа становіць, як гэта зусім ясна з агляду тэматыкі, соцыяльная сялянская асярэдзіна бёларускай вёскі. Яна давала ўвесь зьмест яго творчасьцію. Калі-ж ён часамі выходзіў па-за межы яе і наведваўся ў горад, дык толькі каб прасачыць за лёсам свайго вясковага гэроя, трапіўшага ў гарадзкія ўмовы. Але заставаўся тут вельмі-ж нядоўга, ды зноў варочаўся ў ранейшыя абставіны. На падставе гэтага мы маем рацыю сказаць, што сапраўдная стыхія творчасьці пісьменьніка — беларуская вёска.

Той гістарычны момант, які мае сваё мастацкае выяўленьне ў разгляданых творах, хронолёгічна прыпадае на канец ХІХ і пачатак ХХ сталецьця. У соцыяльным стасунку найбольш выдатным момантам у гэты пэрыод, бясспрэчна, была рэволюцыя 1905 г., якая скончылася няўдачай. Найбольш шырока адбіў пісьменьнік у сваіх творах той момант падзей гэтага часу, які магчыма кваліфікаваць, як неспрактыкаванасьць, няўмельства змагацца за соцыяльную перабудову жыцьця. Гэта рыса ў злўчэньні з малой культурнасьцю народу і дала шэраг комічных эпізодаў, якія так па мастацку апрацаваў пісьменьнік („Соцкі падвёў“, „Андрэй выбаршчык", „Соцыяліст"). Такая акалічнасьць, што якраз неспрактыкаванасьць ды навіна справы стварала часамі комічныя становішчы, сьцьвярджаецца словамі героя ў апавяданьні „Соцыяліст", які за тое, што купіў проклямацыі ў стражніка(!), трапіў у турму:

„Месяцы праз тры выпусьцілі мяне, пасьмяяліся з маёй дурноты на дапросе... Сьмейцеся, сабе думаю я, цяпер я ўжо не такі дурань! Турма крыху навучыла мяне: ня мала там людзей разумных сядзела“... (124).

Інакш кажучы, да турмы герой быў неспрактыкаваны ды нават наіўны ўдзельнік вялікіх падзей гэтага моманту.