Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
ІV

Пасьля разгляду тэматыкі ў тых апавяданьнях Якуба Коласа, што мы разьбіраем, канечна трэба паставіць шэраг пытаньняў, якія тлумачаць прыроду ды ўласьцівасьці яе; другімі словамі, апрача і іманэнтнага аналізу зьместу іх, канечна трэба вызначыць і некаторыя гістарычныя сувязі для яго з рознымі ўмовамі знадворнае асярэдзіны. На жальбу поўнай меры вызначыць гісторыю разгляданых твораў цяпер, паколькі Я. Колас зьяўляецца пісьменьнікам сучасным, мастаком нашых дзён, няма жаднае магчымасьці. Перш за ўсё, адпадае цалкам усё пытаньне, што ўваходзіць у разуменьне „гістарызму" аб тыповых зьявах у творах пісьменьніка, г. зн. такіх, што ставяцца ў ролі фактараў, маючых уплыў на разьвіцьцё беларускае літаратуры. Далей, у межах вызначэньня адносін з папярэднімі зьявамі наўкольнае рачаіснасьці няма магчымасьці разгледзець сувязі з усімі яе фактарамі—соцыяльнымі, політычнымі, разумовымі, літаратурнымі ды біографічнымі. Гэта тлумачыцца тым, што належных, конкрэтна распрацаваных матар'ялаў, датычных гэтых шматвобразных бакоў гісторыка-культурных абставін і канечна патрэбных для вытлумачальнага вывучэньня пісьменьніка, зусім няма; асабліва адчуваецца адсутнасьць біографічных даных, а гэтак-жа і тых матар'ялаў, што малююць соцыяльную ды культурную асярэдзіну ў іх рэальных падрабязнасьцях і дэталях. У гэтых галінах дасьледца літаратуры знаходзіцца ў поўнай залежнасьці ад сумежных навук — гісторыі культуры, соцыолёгіі, гісторыі грамадзкай думкі, якія, прыстасоўна да разгляданага соцыяльнага моманту ў гісторыі Беларусі, г. зн. пачатковых гадоў ХХ веку, пакуль што яшчэ не напісаны. Тыя дасьледзіны, што маюцца ў гэтай галіне, носяць толькі ўсяго агульны характар і мала прыдатны для дакумантальнага тлумачэньня паасобных дэталёвых зьяў у літаратуры наогул і ў разгляданай творчасьці Я. Коласа — у прыватнасьці. З прычыны такога стану крыніц тлумачальнага вывучэньня і самая пабудова гісторыі, як рэзультат такога вывучэньня, робіцца немагчымай у вычарпальным ды ўсебаковым выглядзе. Аднак, гэта мусім сказаць ня толькі прыстасоўна да творчасьці Я. Коласа, як пісьменьніка сучаснага,