Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аглядалі лагчыны. Але было заметна, што не на пажытак пазьбіраліся яны сюды, а для якойсьто другой справы. Пастаяўшы, павольна, адзін за адным, уздымаліся яны ўгару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. Там яны спляталіся ў адну фігуру, у адзін шырокі круг, і не махаючы крыльлямі, плаўна і сагласна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх небясоў... Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусьляных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом, і купалі на сонцы свае адвечныя лапы. На скошаным лузе, недалёка ад дубоў, пасьвіліся статкі... У воздуху было ціха, толькі звон лётнікаў (кузуркі, падобныя да пчол) зьліваўся ў адну доўгую-доўгую аднатонную песьню, і, здавалася, прырода была закалыхана гэтым крыху сумным звонам“... (19-20).

Як і ў папярэднім выпадку, гэты малюнак дае перш за ўсё орыентавальную зарысоўку месца дзеі апавяданьня, а потым характарам сваіх выяўленьняў стварае той сумны настрой, які знойдзе сваю адпаведнасьць ды апраўданьне ў чарговай падзеі з герсем аповесьці, Базылём, які ўваліўся ў Нёман.

Часамі мастацкія функцыі малюнкаў прыроды набываюць іншы характар. У апавяданьнях Якуба Коласа ёсьць шэраг прыкладаў, дзе прырода ў выглядзе тых ці іншых зьяў яе выступае ў ролі аднэй з дзеючых асоб поруч з героямі з людзей. У гэтых выпадках ёй надаюцца ўласьцівасьці чалавечай прыроды з усімі яе адценьнямі.

Так у лірычным апавяданьні „Дудар“ прырода апынулася ў ролі слухача песень поэты і ў ролі яго протэктара.

„Божыя зоркі, як саромлівыя дзяўчаткі, пазіралі на зямлю праз белыя, тонкія хмаркі і слухалі Меншага Брата, як граў ён на дудцы... Разьбіраў яго адзін толькі лес, і лесу адкрываў Меншы Брат свае думкі, бо людзі сьмяяліся з яго слоў і песень. А з лесам жылося вальней: лес не давіў яго, ня гнаў, як гналі і давілі яго людзі" (5).

Ці ў другім апавяданьні „Злучыліся” ў якасьці аднаго з герояў выступае елка, якая зьяўляецца ў вачох героя, чалавека Юркі, сымболем яго нябожчыцы-маткі. Як да істоты жывой ставіцца да яе і сам аўтар. Ён вылучае цэлы разьдзел (пачатковы) апісаньню гісторыі гэтай елкі, апавядаючы аб тым, як з зернятка, прынесенага ветрам, на ўзгорачку вырасла елка, Яна знаходзіцца ў самых прыяцельскіх адносінах да чалавека—да хлопчыка Юркі. У шуме яе галін яму чулася яе асаблівая мова.

„У гэту няўцямную людзям мову ўкладаў Юрка свае думкі, сваё сэрца і душу і прымаў іх ад хвойкі не як творы ўласнай фантазіі, а як праўдзівую мову хвойкі, і задзіўляўся. А потым сам пачынаў расказываць розныя апавяданьні“... (28).

У паасобных зарысоўках пэйзажаў у Якуба Коласа канечна трэба адзначыць яшчэ адну рысу. Малюнкі прыроды ў прыкладах, паданых вышэй, вызначаюцца статычным характарам. Яны становяць сабой зары-