Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тычны, адцягнены характар. У такіх выпадках у іх ёсьць звычайна нейкая таямніца, нейкая сіла, нейкая невядомая дзея.

Што да мастацкіх задач, дзеля якіх пэйзажы ўжываюцца ў тым ці іншым апавяданьні, дык яны дваякага роду. Перш за ўсё малюнкі прыроды служаць у якасьці фону ці абставін, на якіх разьвіваецца дзея апавяданьня. Гэта прызначэньне амаль усіх пэйзажаў. Але гэта задача знадворнага характару, за якою хаваюцца і мэты больш глыбокага ўнутранага характару. Якраз пэйзажныя малюнкі, калі яны папераджаюць дзею апавяданьня сваім зьместам, ствараюць тое эмоцыянальнае ўражаньне, тую эмоцыянальную падрыхтаванасьць чытача, якая потым у далейшым набывае болыш шырокае разьвіцьцё. Калі-ж пэйзаж устаўлены ў сярэдзіну дзеі, дык у гэтых выпадках ён падтрымлівае ды працягвае далей ці дапаўняе тую эмоцыянальную настраёвасьць, што маецца ва ўсім апавяданьні.

Так, пэйзаж у апавяданьні „Васіль Чурыла“, якім гэтае апавяданьне пачынаецца, мае ў сабе ўсе адзначаныя агульныя рысы пэйзажнага маляваньня мастака.

„Лес шумеў неяк вельмі нудна. Лес рэдка калі маўчыць. Прывычнае вуха лавіла ў ім галасы, але ніхто яшчэ ня ўнікнуў у тайну яго мовы, толькі сэрца смутна адгадвае ў ім нуду і трывогу. Касматыя яловыя вяршыны трасьліся, як у шалёным танцы. Лапы то апускаліся, то паднімаліся, як-бы лавілі нявідзімага ворага, каторы не даваў спакою і застаўляў трасьціся лес"... (3).

У паданай вынятцы лес выступае ў жывым выглядзе, надзеленым уласьцівасьцямі чалавечай прыроды; ён мае свой голас, мае сваю мову, свае душэўныя перажываньні—нуду, трывогу і г. д. Увесь малюнак знаходзіцца ў эмоцыянальнай сувязі з усім іншым мрачным зьместам апавяданьня; яго фарбы такія-ж сумныя, якой сумнай быў і ўвесь лёс Васіля Чурылы. У апісаньні лесу выразна выступаюць элемэнты містычнага характару: лес шумеў неяк вельмі сумна, лес уладае „тайнай" сваёй мовы, лес змагаецца з якімсьці „нявідзімым ворагам“. Прызначэньне гэтага малюнку дваякае. Перш за ўсё, ён адзначае месца, дзе знаходзіцца хата лясьніка Чурылы, куды ён ідзе ад пана. Потым гэты-ж самы малюнак стварае ў чытача зусім пэўны (сумны) настрой, які потым увесь будзе павялічвацца ды разьвівацца. Сум і трывога лесу знойдуць у сьмерці Васіля конкрэтнае апраўданьне.

Гэтыя-ж уласьцівасьці пэйзажнага ўяўленьня маюцца і ў другіх прыкладах. Такі вось малюнак паміраючага лета ў апавяданьні „У старых дубок". Толькі ад паданага вышэй ён адрозьніваецца тым, што мае зусім конкрэтны характар.

„У леце пачыналася ўжо тая чуць значная зьмена, той паварот часу, калі жыцьцё прыроды ідзе на ўбытак. Скошаны луг і раскіданыя курганамі стагі, парыжэўшыя ад дажджоў і сонца, ужо гаварылі аб гэтым уміраньні. Буслы зьбіраліся ў чароды і доўга стаялі па грудах або ляніва