Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зазлаваўся, як той дзядзька Піліп, каторы, бачачы, што ён адзін толькі працуе ў хаце, а ўсе туляюцца ад работы, як сабакі ад мух, і што адзін ён нічога ня ўскурае, — плюнуў, кінуў работу і лёг у халадок, сказаўшы: „Чорт-жа вас бяры!“ (126—127).

У паданай вынятцы можна заўважыць той самы спосаб, што і ў папярэдняй. Аўтар ужывае такія-ж самыя стылістычныя фарбы, запазычаючы іх з сфэры людзкіх адносін, якія мала адпавядаюць характару і духу рысаванага ім малюнку. Гэта спосаб таго-ж самага гуморыстычнага контрасту. Але тут-жа, апрача таго, гумор дасягаецца яшчэ і тым, што пісьменьнік карыстаецца спосабам панібрацкага „сяброўскага" апісаньня прыроды („Як той дзядзька Піліп" ды інш.).

Часамі ў якасьці гуморыстычнага фактару з рэчаў прыроды ў апавяданьнях Якуба Коласа выступаюць жывёлы. Іхная роля ў даным выпадку, а таксама і характар абрысоўкі знаходзіцца ў сьціслай сувязі з асноўнай тэмай апавяданьня, становячы асобную галіну адзінага гуморыстычнага выяўленьня, Так, у апавяданьні „Старыя падрызьнікі“ на пэўны час у якасьці дзеючых асоб выступаюць хатнія жывёлы, з якіх кожная пасвойму рэагуе на куплю падрызьнікаў Сьцяпанам, падкрэсьліваючы ў кожным асобным выпадку недарэчнасьць і непатрэбу гэтага і тым самым наперад зазначаючы, што з яго падрызьнікаў і ў далейшым ня будзе ніякага толку.

„Чуць толькі паказаўся ён на парозе, як каровы зараз-жа прыветна замыкалі, а коні вясёла загагоналі. Можа яны хацелі сказаць яму: „Дзень добры, дзядзька Сьцяпан! А з чым ты прышоў?“ Убачыўшы падрызьнікі, усе жывёлы разам паціхлі. Рыжая карова, зірнуўшы на лахманы, сумна затрасла галавой і выставіла ногі. Відаць, і ёй не спадабалася Сьцяпанава пакупка. Толькі бугай аказаў Сьпяпану як трэба ўвагу. Ведама, мужчына мужчыну заўсёды лепш разьбярэ. Прасунуўшы галаву праз загарадку, ён панюхаў падрызьнікі, потым прытуліў губы к ноздрам і, задраўшы галаву, доўга стаяў так, выскаліўшы зубы, як-бы сьмяючыся.

— Чаго выскаляешся, воўчае мяса? — сказаў нездаволены Сьцяпан і махнуў на бугая рукою. Бык, не апускаючы галавы, адхіліўся і сьмяяўся столькі, сколькі лічыў гэта патрэбным" (113—114). Як відаць з падкрэсьленых намі ў паданай вынятцы слоў (сьмяючыся, сьмяяўся), галоўная мэта аўтара ў даным выпадку была пераважна ў тым, каб, увёўшы ў дзею жывёл, стварыць гэтым яшчэ адзін спосаб гуморыстычнага выяўленьня ўзятай ім тэмы.

Ці другі прыклад у апавяданьні „Знайшлі“; тут значную ролю адыгрывае „конік Мікалаеў“. Ён выступае з усімі ўласьцівымі чалавеку, але мала адпавядаючымі яму, як жывёле, рысамі; такое перанясеньне пэўных уласьцівасьцяй ды якасьцяй з аднэй галіны зьяў у другую, значна ад яе аддаленую, стварае ўражаньне гумору. На гэтым прынцыпе пабудавана і апісаньне „коніка".