Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

паводле сваіх мастацкіх якасьцяй ды прызначэньняў. Тут зноў у апавяданьнях гуморыстычных мы маем шэраг пабежных малюначкаў, якія называюць толькі месца ці час дзеі,

„Пробаваў Міхась выдумаць песьню пра гарэлку. У лесе было ціха. Толькі эха пакацілася і далёка-далёка паняслося „гарэ-э-э-э-лачка“ — прапала недзе за гарою ў „Белых Крыніцах“... („Чорт“); гэтае напамінаньне аб лесе і тое, што ўведзена ўжо пасьля таго, як прайшла пэўная частка апавяданьня, толькі адно і сьведчыць, дзе адбываецца сама дзея апавяданьня. „Трэба было зьехаць з гары. Гара высокая і прыткая" („Калодка пчол“). „Вечар быў хмуры. Ні зор, ні месяца. Ускаціўшыся на воз, Пятрусь“... ды інш. („Кірмаш“).

Часамі гэтыя кароценькія зарысоўкі выконваюць другую задачу, яны ўводзяцца, каб узмоцніць гумор. „Такая была цікавая бойка, што аж месяц залюбаваўся ёй“. („Дзяліцьба"). Ці ў больш пашыраным стане гуморыстычны пэйзаж пачынае сабой апавяданьне „Адгукнуўся".

„Ноч была цёмная, ціхая, цёплая. Ні месяца, ні зорак зусім ня было відаць. Праўда, у гэту ноч месяц і не падымаўся, можа і ён пёк сабе дзе-небудзь пірагі і бані к вялікадню, павярнуўшыся сьпіною к зямлі. А што належыць да зорак, то яны хаця і былі на небе, але пазакрываліся хмарамі, можа яны там мыліся ды прычэсваліся — іх дзявочая справа. А ўрэшце ці ня ўсё роўна, толькі ўсюды было ціха і ўсё пазірала ня так, як заўсёды. Неба і зямля абняліся ў змроку і маўчалі. Калі-ні-калі на зямлю спадала колькі капелек дожджыку. Здавалася, што хмарка не магла стрымацца, каб не шапярнуць чагось прыемнага маладой зялёненькай траўцы і маладым лісточкам на дрэвах, каторыя яшчэ нясьмела выглядалі з сваіх калысачак на божы сьвет" (40). Гумор гэтага апісаньня ў тым, што аўтар пераносіць у сваё апісаньне рысы чалавечага побыту, якія мала пасуюць да зьяў прыроды, і надзяляе апошнія такімі дзеямі, якімі займаліся былі людзі ў гэты якраз час — напярэдадні вялікадня. Малючак ночы, такім чынам, дзякуючы адзінай з усім апавяданьнем эмоцыянальнай афарбоўцы, знаходзіцца ў сьціслай і органічнай сувязі з усім іншым зьместам, становячы адзінае цэлае.

Другі прыклад такога-ж самага гуморыстычнага апісаньня прыроды мы маем у апавяданьні „Недаступны”. Зноў малюнак летняга дня, якім апавяданьне пачынаецца, знаходзіцца ў цеснай згодзе з наступным зьместам апавяданьня. Гэты малюнак выпраўдвае і надае сэнсу дзеі героя яго, а само апавяданьне робіць цэльным ды паступовым.

„Быў гарачы летні дзень, адзін з тых дзён, аб каторых гавораць: варыць, як у гаршчку. Далёкая, цёмная палоска лесу абвязалася наміткаю сіняватай смагі, як маладзіца хусткаю, каб ня так пякло сонца. Падыхаўшы зранку вецер сьціхнуў саўсім; і здавалася, што ён сьціхнуў не дзеля таго, што гэта так трэба, а з умыслу, на злосьць усім тым сілам, да каторых належала не даваць у зьдзек гарачыні зусім распаранай зямлі і ўсё яе стварэньне. Адным словам, здавалася, што вецер