Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гасьцінцамі"... Такім чынам, у Юркі склалася ўяўленьне аб тым, што мама яго далёка, „аж за тым узгоркам, дзе пачынаўся лес і дзе крыжаваліся дарогі". Але час ішоў, тымчасам у хаце зьявілася мачыха. Неяк ён разьбіў збан з малаком, і страх кары прымусіў яго пайсьці з хаты ў поле і дайсьці да ўзгорка, дзе расла маладая елка. З гэтага моманту, як сапраўдны романтык, ён асабліва блізка зыходзіцца з прыродаю, якая здаецца яму крыніцай радасьці і шчасьця жыцьця. Яна адкрывае перад ім шырокія кругавіды; недарма-ж для яго самае важнае на гэтым узгорку тое, што адгэтуль можна бачыць усё, што робіцца вакруг". Яна ўстае перад ім, як гата зусім звычайна ў романтычных творах, у жывым, адухоўленым выглядзе. Назіраючы за хмаркамі ў блакітным небе, ён пытае сябе пра іх так, нібы іхны лёс такі, як і чалавека: „Адкуль яны ўзяліся? Куды ідуць? Ці ёсьць у іх дзе прытулак на сьвеце?" (215). Ён знаходзіць сэнс і ў сьпевах дразда; яму здаецца, што той сьмяецца з яго, высьвістваючы песеньку і апавядаючы ў ёй пра яго віну: „Адкуль, малы? 3 сяла? А што зрабіў? Збан разьбіў? Ага! дадуць! дадуць! Зладзюга-а-а-а-а!" (216).

Так блізка патаварышкаваўшы з прыродай і так пакахаўшы маладую елачку на ўзгорку, якая была для яго сымболем яго маткі, ён зусім адцураўся сваіх таварышоў маленства; ён замкнуўся, як і належыць романтычнаму герою, у сваёй самоце. У яго быў свой асаблівы сьвет, які знаходзіўся ў ім самым: „То быў сьвет вобразаў, мараў і ўсялякіх думак, сьвет, дзе ён быў поўным гаспадаром". У шуме сваёй улюбёнай елкі ён чуў жывы і выразны водгалас сваіх настрояў: „У гэту няўцямную людзям мову укладаў Юрка свае думкі, сваё сэрца і душу і прыймаў іх ад хвойкі не як творы ўласнай фантазіі, а як праўдзівую мову хвойкі, і задзіўляўся". У сваю чаргу, ён і сам апавядаў ёй розныя гісторыі. Асабліва „любіў ён часта гаварыць аб тым, як адзін маленькі хлопчык, заснуўшы, пашоў да бога ў госьці, як спатыкаў і як частаваў яго бог, як гулялі з ім сьвятыя анёлы". Каб суцешыць свайго сябра-елку, Юрка паказваў, „як бляюць авечкі, як сьпявае певень,―адным словам, знаёміў хвойку з гутаркаю ўсялякіх жывёлін" (227-228). Гэтага толькі сябра Юрка ўспамінаў і сумаваў па ім, калі ён, прастыўшы, захварэў і з пакорай чакаў сьмерці: „каб меў крыльлі, здаецца, паляцеў-бы туды ужываць той сьвежы, чысты і здаровы воздух" (231). Юрка памёр і крыж на яго магіле быў зроблены з яго улюбёнай елкі.

Усе апавяданьні другой групы, як гэта відаць з папярэдняга, у тэй ці іншай меры даюць шэраг ідэолёгічных выяўленьняў, якія ўвогуле ствараюць пэўнае цэльнае сьветаразуменьне. Паасобныя рысы гэтай ідзолёгіі прымацоўваюцца ў іх да пэўных конкрэтных герояў, і апошнія зьяўляюцца іх жывымі носьбітамі. Больш выразна тыя-ж часьці мастацкага сьветаразуменьня ў іх адзіным абагульненым выглядзе выступаюць у апошняй групе яго апавяданьняў―у апавяданьнях лірычных, але набываюць ужо мастацка-тэорэтычнае асьвятленьне; y іx апавядае ўжо