Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

двух сяброў-хлопчыкаў Грышкі ды Базыля. Уся цікавасьць апавяданьня ў псыхолёгічнай абрысоўцы гэтых падлеткаў. Як і ў другіх апавяданьнях гэтай групы, аўтар дае кароткія весткі з іхнага мінулага.

„Базыль і Грышка―найлепшыя дружакі. Даўно ўжо цягнецца іх дружба—як запамятаюць. Дзьве зімы ў школцы сядзелі яны на аднэй лаўцы і трэцяе лета пасуць разам кароўкі" (29).

Іхнае таварышкаваньне самага пяшчотнага характару; яны дзеляцца адзін з адным пораўну ўсякімі смачнымі ласункамі, якія трапляюць у іхныя торбы; усюль ходзяць разам—лавіць рыбу, купацца; ні з кім яны ня водзяцца: ведаюць толькі сваю кампанію. Часамі яны і паспрачаюцца, але спрэчкі іхныя самага бязьвіннага, хутчэй сьмешнага характару, пасьля якіх яны зноў застаюцца ранейшымі сябрамі. Увесь іх чае праходзіць амаль у гутарках; „гаворка ў іх бадай ніколі ня зводзілася, а вакруг было так многа ўсяго, што давала ім страву для гутаркі“ (21). Звычайна іх цікавяць тэмы вышэйшага гатунку—філёзофскія. Іхная дапытлівасьць часта набывае фантастычныя разьмеры. Яны вырашаюць, напрыклад, пытаньне аб тым, ці ёсьць на сьвеце такі волат, што мог-бы падняць цэлы дуб, пад якім яны аддаюцца свамі марам, ды панесьці яго. Але больш займае іх пытаньне аб сьмерці; ім хацелася-б яе―халеру―злавіць ды спаліць: „Тады людзі жылі-б і жылі-б" (24).

Адзін з гэтых хлопчыкаў Міхалка (апавяданьне „Дзеравеншчына") трапляе ў горад, дзе ў яго выбіваюць усю дзеравеншчыну і дакладаюць да гарадзкіх парадкаў. Але ён так блізка зросься з непасрэднаю прыродаю, што заўсёды імкнецца пайсьці да яе, на яе прасторы. У яго ўяўленьні яна выступае, як жывая істота, якая ўлівае ў яго сэрца радасьць жыцьця, якая зноў можа злучыць яго з роднымі загонамі. Асабліва яе прывабную сілу ён адчувае ўлетку ды вясной, „калі сіняе неба ласкава сьвеціцца над зямлёю, як маці над калыскаю, дзе ляжыць яе любае дзіцятка. А гэтыя хмурынкі, хто іх ведае, адкуль яны павыпаўзалі і ідуць сабе згодненька, лёгка, такія мілыя, ды прыветныя. От-бы ўзяў ды сеў на іх і паплыў-бы разам з імі, каб толькі далей быць адгэтуль. Сонейка так хорашанька заглядае ў вокны. У садку шчабечуць птушкі. Верабейчыкі з вясёлым чырканьнем снуюць у паветры“ (32—33).

Вобразы гэтых маладых лятуценьнікаў, маленькіх філёзофаў ды романтыкаў, вызначаныя ўсяго ў агульных абрысах у папярэдніх апавяданьнях, набываюць больш закончаны сынтэтычны выгляд у асобе героя апавяданьня „Злучыліся“ — Юркі. Гэта тонкая, глыбака поэтычная натура з усімі адзнакамі герояў романтычных твораў. Аўтар малюе яго ў гістарычным разьвіцьці; ён апавядае яго гісторыю ад самага пачатку — зьяўленьня яго на сьвет і даводзіць да канца—да яго заўчаснай сьмерці.

Юрка — хлопчык-сірата. Раньнія гады маленства, з якіх ён пачынае сябе помніць, зьвязваюцца з сумнымі ўспамінамі аб сьмерці маткі. Яго разважалі тым, што „мама пашла далёка-далёка, яна скора вернецца з