Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што Максіма звольнілі за сьсечаны дубок у лесе. Гэта канчаткова забівае Андрэя, і ў яго робіцца надта дрэнна на сэрцы.

„Моташна было Андрэю слухаць такія гутаркі―проста сьвет здаваўся яму ня мілы. Здаецца, узяў-бы завязаў вочы і ішоў-бы няведама куды, абы знайсьці заспакаеньне, абы ня чуць тэй згрызоты, што была на яго сэрцы" (76).

Як толькі надышоў вечар, Андрэй бярэ адзін за адным кавалкі дрэва і нясе іх у Нёман.

„Гэта была яго ахвяра сумленьню, гэтым хацеў ён выкупіць свой грэх прад Максімам і вярнуць спакой душы" (77).

Але, кінуўшы дубок у рэчку, Андрэй толькі „яшчэ больш заблутаўся. Толькі цяпер ён праканаўся, што кідаць дубкі ў ваду была дурная выдумка. І праўда: ці вярнуў ён гэтым Максіма на месца? Ці дастаў сабе спакой?.." (80). Зноў скруха апанавала сумленьнем Андрэя. Ён вось ужо колькі дзён як туляецца ад усіх людзей і застаўся толькі з самім сабою, са сваімі думкамі, якія так апанавалі яго душой. Убачыўшы неяк у натоўпе Максіма, ён задрыжэў і хацеў быў ісьці ад яго, але „нейкая сìла" прымусіла яго падыйсьці. Андрэй адчуваў сябе, як злачынца, аднак ён знайшоў у сабе сілы і прызнаўся Максіму ў сваім учынку. Ён пашоў у кантору лясьніцтва і прызнаўся там у сваім злачынстве, просячы вярнуць Максіма на яго ранейшую пасаду.

Аўтар, такім чынам, паказаў у сваім апавяданьні кароткую, але складаную гісторыю рознастайных перажываньняў у душы Андрая, якая ўсё ўзрастала ды ўзрастала і скончылася пэўным учынкам. У апавяданьне ўведзены і другія героі―лясьнік Максім, аб'езчык, лясьнічы і другія, але ўсе яны, як ужо зазначалася, самі па сабе ня маюць цікавасьці ды ўводзяцца ў апавяданьне, каб стварыць пэўныя абставіны, якія канечна патрэбны для выяўленьня псыхолёгіі злачынца Андрэя.

Вышэй ужо былі адзначаны комічныя бакі ў тым консэрватызьме сялян, які вядзе іх да надмернага прырастаньня да рэчаў. Асабліва, як гаварылася, гэта рэльефна адзначана ў апавяданьні пра кажух дзеда Анісіма. У другой групе апавяданьняў роўналежным папярэдняму зьяўляецца апавяданьне „Старасьць-ня радасьць". Калі там старасьць набыла пачварна-комічны характар, дык тут яна хаця і сур'ёзная, але ня радасная. Стары дзед Базыль ужо нічога ня бачыць, толькі „вушы яшчэ злучаюць яго з жыцьцём, каторае шуміць і гамоніць усюды, ідзе ды ідзе сваім парадкам, але сам Базыль стаіць з боку, здалёк ад яго... усе, каму яшчэ трэба прайсьці свой круг, шумяць і гаманяць і робяць сваю работу. Адзін толькі Базыль лішні тут і ўсім тут чужы, толькі для аднаго яго міма праходзіць гэтае жыцьцë" (16-17).

Нарэшце, падлеткам-свавольнікам з апавяданьня „На начлезе" тут, у гэтым шэрагу, проціставяцца вобразы дзяцей, якія выступаюць ужо ў другім выглядзе. Яны праходзяць перад чытачом у апавяданьнях: „У старых дубох", "Дзеравеншчына" і „Злучыліся". Першае з іх дае вобразы