Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтага шчырага рабочага глыбока трагічны. Па дарозе з панскага двара дахаты ён замярзае. Малюнак гібелі гэтага героя—псыхолёгію чалавека, які замярзае, аўтар падае з вялікім мастацтвам. У гэтай сцэне выступаюць у якасьці барацьбітоў Васіль Чурыла ды зімовы сівер. Малюнак гэтай барацьбы запаўняе бадай усё апавяданьне. Ён пабудаваны на звыклым для аўтара спосабе нарастальнай градацыі. Галоўныя этапы яе разьвіцьця наступныя. Васіль вышаў ад пана адзінокі і сумны.

"Сьнег хутка замятаў дарогу, вецер зьбіваў Васіля з ног, а горкія думкі, як пчолы, кружыліся над яго галавою" (5).

Васіль ішоў далей.

"А вецер усё крапчаў. Васіль адвярнуў каўнер кажушка, глыбей насунуў на вушы круглую шапку, апусьціў стрэльбу руляй уніз, каб не надзьмула сьнегу. Лес скончыўся. Васіль вышаў ва адкрытае месца. Ëн усё думаў аб сваім жыцьці, аб лясьніковай службе".

Васіль ішоў ды думаў.

„У тахт думкам Васіля сьпяваў вецер у полі нікому непатрэбныя песьні. Васіль так углыбіўся ў свае думкі, што забыўся, дзе ён, куды ідзе. Васіль стануу, каб разгледзець, дзе ён. Ногі яго па калені улазілі ў сьнег... і адразу ахваціў яго страх, самы большы страх чалавечы—страх за сваё жыцьцё. Рукі яго апусьціліся, яму захацелася прысесьці. Але ня сеў Васіль і стаў перабіраць нагамі ў глыбокім сьнягу як спутаны“...

Ён ішоў усё далей і далей.

„Сьнег усё глыбейшы і глыбейшы, а сілы ўсё таюць і таюць. От ён зусім выбіўся з сіл, залез у сьнег па пояс і ня можа ўжо мясіць яго адзервянелымі нагамі".

„Далей паступовая страта прытомнасьці; знадворна яна выяўляецца у дыалёгу самога з сабою і ў рознастайных зданях, якія праносіліся перад Васілём. Ён нават рвануўся на лясьнічага, твар якога так упарта лез да яго. І ў гэты момант ён адчуў лёгкасьць, як—бы ён павіс над зямлёю. Ён ціха апусьціўся, стау лёгка, свабодна улазіць у нешта мяккае і халоднае: от як—бы затрымаўся... Чуу ён яшчэ, як лопнуў рамень на яго стрэльбе, як улазіў уніз і... больш нічога ня чуў Васіль. Вецер сьпяваў цяпер „вечны пакой слузе божаму і чалавечаму" (5—8).

У дадатак да гэтага трагічнага лёсу Васіля і каб агусьціць цёмныя фарбы ўсяго апавяданьня аўтар падае і некаторыя рысы з мінулага героя (Vorgeschіchte). Але ён адзначае ў ім найбольш цяжкія ды трагічныя моманты з жыцьця Васіля. Галеча прымусіла кінуць бацькаву хату і пайсьці за лясьніка. Служыў ён ва ўмовах соцыяльнага прыгнечаньня. Такім чынам, агульнае становішча Васіля ды ўся яго постаць ахутваюцца густым флёрам трагізму. Жыцьцё героя і канец яго цалкам выпраўдваюць гэта. І пісьменьнік трапным спалучэньнем мінулай гісторыі Васіля з лёсам яго цяпер, калі ён увесь праходзіць перад чытачом, надае