Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Большай вострасьці і жартаўлівасьці гумар пісьменьніка ў галіне тэматычнай дасягае, калі ён зварачаецца, хоць гэта ён робіць вельмі рэдка, да абмаляваньня прадстаўнікоў ужо другіх грамадзкіх груп насельнасьці Беларусі. Тут, напрыклад, перад чытачом праходзіць валасны пісар ("Злавіў"), які ўначы ловіць блох і клапоў. Ён вялікі служака. Нават у гэтым занятку ён выяўляе свой профэсыянальны почут і свае службовыя прыёмы. Калі ён убачыў клапа, які спакойна поўз, дык яму здалося, што ён сабраўся ў вялікую дарогу, толькі што ня было ў яго палкі і клунка. — А, гад! а пашпарт у цябе ёсьць?—спытаўся піcap і падшкварыў яго сьвечкаю" (168). У гэтай кароткай сцэне аўтар пераносіць службовыя прыёмы ўлады ў такую галіну, дзе яны зусім ня ўжываюцца; адгэтуль і ствараецца гумарыстычнае ўражаньне. Але, апрача таго, у тым—жа пытаньні пісара да клапа ёсьць значны ўнутраны зьмест, які характарызуе героя, як чалавека вузкага, недалёкага. Так аўтар умее ў кароткіх, але зьмястоўных выразах адразу—ж накідаць абрыс героя і вызначыць для чытача пэўныя ды ясныя вынікі з іх.

У выключных выпадах пісьменьнік зварачае свой погляд і на горад, але малюе ў іх такіх самых вясковых Антосяў ды Янкаў, з якіх ён так кпіў, калі яны былі на вёсцы. Не пакідае пісьменьнік іх і тады, калі яны перайшлі ў горад на службу за пісароў і апранулі на сваю кашулю нязграбна пашыты пінжак. Унутраная іх фізыономія засталася тая самая. Ён выпіваў на вёсцы; не пакінуў ён гэтай прывычкі і ў горадзе. Цягаўся ён там за вясковымі дзяўчынамі; тое самае робіць і ў горадзе, але ў гэтай галіне ён імкнецца трымацца ня так „груба", як раней, а на гарадзкі манер. Ён ідзе на спацыр сапраўдным франтам; на шыі яго манішка і гальштук, а ў руках франтоўскі кіёчак. У такой якраз соцыялёгічнай мэтаморфозе выступае перад намі герой расказу "Так і трэба ашуканцу"—канцылярскі пісар Сьпірыдон Заручны. У гэтым апавяданьні аўтара цікавіць не грамадзкая вартасьць героя. Ён, як і раней, больш заняты чыста гумарыстычным бокам; у гэтым апавяданьні ён любуецца тым, як маляваны ім портрэт Сьпірыдона выклікае ў чытача шчыры сьмех.

Як і раней, гумар аўтара заключаецца ўжо ў самой прыродзе тых адмоўных бакоў жыцьця, што малюе ён у даным выпадку—у характары тэй цеганіны і марнатраўства ў павятовым горадзе, якімі займаецца герой. Але, апрача таго, аўтар узмацняе комізм маляваньня тым, што карыстаецца звычайным і часта сустраканым у яго спосабу контрасту паміж двума рознымі становішчамі —тым, што здаецца герою, і другім, якое ёсьць сапраўды. Сьпірыдон Заручны пераконаны ў павабнасьці свае пэрсоны. "Сьпірыдон пазіраў у люстэрку доўга, покі не праканаўся, што ён—маладзец малайцом. А то можа не? Чаго—ж на яго зазіраюцца "барышні"? О, ён толькі ня хоча гаварыць, як ім цікавяцца, бо ён перш-на—перш чалавек сукромны, а другое—ведае сабе цану" (188). Але гэта