Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьці рэальна выконваюць тую програму, якую накідаў тэорытычна пісьменьнік. Гэта аўтар сьцьвярджае і ў тэксьце свайго апавяданьня, калі, пасьля апісаньня шэрагу сутычак паміж братамі, ён зноў устаўляе тэорытычную заўвагу пра тое, што „гэта азначала, што скора будзе дзяліцьба" (140).

У мэтах узьмоцненьня эмоцыянальнай выразнасьці малюнкаў сваркі і боек паміж героямі, якія апісваюцца, пісьменьнік дае ім і адпаведныя характарыстыкі; ён апісвае "тэорытычна" тыя, якраз, эмоцыі іх, што маюць бліжэйшыя непасрэдныя адносіны да далейшых дзеяньняў герояў, гэта пачуцьцё злосьці.

Аўтар з гэтай мэтаю ўводзіць нават невялікую частку з Vorgeschіche герояў, апавядаючы а выяўленьні гэтай самай эмоцыі. У выніку ў пісьменьніка атрымліваецца кароткая, але маляўнічая гісторыя гэтага адчуваньня ў герояў. Такая манера апісаньня ўжываецца параўнальна рэдка і ўводзіцца аўтарам у мэтах мастацкіх—для згушчаньня гумарыстычнага ўражаньня.

А першым героі, Сымоне, аўтар кажа, што ён яшчэ змалку паказау сваю злосьць. Раз ён завёўся нешта з сваёй сястрой Марцэляй. Мой Сымон так узлаваўся, што укусіў сястру за жывот. А то—ужо быў ён дзяцюком— Сымон любіў часамі зухнуць. Загнаўшы да Коўна плыт, ён купіў сабе стары афіцэрскі сурдут. Бацька дома і давай прабіраць за гэта Сымона. Сымон кінуў аб зямлю сурдут, пачаў таптаць яго нагамі, потым парваў на сабе кашулю, зьняў порткі і залез годы на жорны і сказаў: "Так пан Езус пакутаваў" (139).

Другі брат, Мікола, ня ўступаў у сваёй злосьці Сымону (139—140). Словам, абагульняе аўтар пералічаньні паасобных момантаў з іх жыцьця: "Сымон і Мікола ў нашым сяле былі тым, што ў горадзе тэатр, толькі што білетаў ня трэба браць; прыхадзі сабе, слухай, пазірай, весялі сваю душу" (140).

Разгледжаныя да гэтых часоў апавяданьні даюць мастацка гумарыстычнае абмаляваньне рознастайных адмоўных бакоў у жыцьці беларускай вёскі. Але гэтае абмаляваньне не праходзіць для чытача дарма. Ён азначана адчувае наяўнасьць у іх і тых думак, што паказваюць, як трэба яму аднесьціся да гатых малюнкаў. Інакш кажучы, ён ловіць прысутнасьць навучальных і дыдактычных настрояў. Праўда, яны тонка і памастацкаму замаскаваны, і сам аўтар нідзе ня выказваецца проста ў духу таго або іншага навучаньня. Ён скрозь і ўсімі магчымымі сродкамі падтрымлівае толькі гумарыстычную стыхію свае творчасьці; ён сьмяецца з таго, што малюе, прымушае тое самае рабіць і самых герояў. Часта, малюючы якую комічную сцэну, аўтар адначасна настойна падкрэсьлівае, што яна выклікае сьмех і ў дзеючых асоб гэтай сцэны. Прыкладаў гэтаму вельмі многа. Так, у апавяданьні "Старыя падрызьнікі" Сьцяпан, які купіў непатрэбныя яму старыя падрызьнікі, прыпамінае, як з яго