Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з дзеда, як ён сьпіць, яго кажух і зьнішчыць ня мелі посьпеху. Таму грамада і пастанаўляе: "памрэ ён, і кажух пахаваем з ім: разам жылі, няхай разам і спачываюць" (109).

Яшчэ адна зьява вясковага быту ў абмаляваньнях Якуба Коласа зьвязваецца з тэй самай рысаю яго — з някультурнасьцю народу. Гэта імкненьне да дзяльбы паміж асобнымі членамі сям'і ды ахвота пажыць самастойным асабістым жыцьцём. Але гэтая рыса, уласьцівая ўсяму сялянству, аднак, малюецца аўтарам з боку яе адмоўнасьцяй, тых, якраз, што маюць у сабе матэрыял для гумарыстычнага іх абмаляваньня. Яго цікавіць гэта зьява не ў яе бытавой сутнасьці, але толькі з боку тых акалічнасьцяй, што абумоўліваюць і справаджаюць яе, што складаюць у ёй выпадковы давесак, што зьяўляецца вынікам малой культурнасьці народнай масы. Раз крыніца, з якой паходзіць гэтая зьява, адмоўнае якасьці, то, само сабою зразумела, такім самым будзе і той вынік, што выцякае з яго. Апавяданьне пад назвай "Дзяліцьба" і дае такі іменна малюнак, поўны гумару. Тут, у гэтым апавяданьні, як і ў папярэднім аўтар спачатку накідае тэорыю свае тэмы; ён дае абагульняльнае aпісаньне гэтае зьявы, характэрнае для народу, як героя колектыўнага. Як і ў папярэдніх выпадках, яно пабудована на аснове тэматычнай градацыі; выкладаньне ідзе ад пачатковага моманту—ад зараджаньня самой ідэі і даходзіць да канчатковага яе ажыцьцяўленьня. "Ну, што з гэтымі бабамі зробіш? Калі ў хаце жывуць дзьве бабы, то ужо спакою няма. Гыр—гыр—гыр! гыр—гыр—гыр! гыркаюцца яны ад самага раньня. Адна — капач, тая—мешалка. Тая—гультай, другая—няўмека. Так і кідаюць адна аднэй на вочы. А як лягуць спаць, то кожная ўсю ноч шэпча на вуха свайму мужыку, нагаварывае на другую. Мужыкі толькі скрыва паглядаюць адзін на аднаго, але пакуль што маўчаць. Да дзяліцьбы яшчэ далёка. Дзяліцьба ідзе вось у якім парадку: перш—на—перш на пляц выступаюць бабы. Бабы сварацца год, год з палавінаю, а то і цэлых тры. (Мой нябожчык дзед казаў, што яго нябожчыца жонка сварылася з яго набожчыцай братавай цалых дванаццаць гадоў!). Наўперад бабы сварацца патроху,—так, гадзіну, дзьве ў дзень. Потым сварцы адводзіцца больш часу—гадзін пяць—шэсьць. Да гэтага часу мужчыны яшчэ маўчаць, набіраюцца толькі злосьці. Мужчыны сварацца часьцей увечар ці ў сьвяты дзень, бо ў будні няма часу. А бабы тымчасам пачынаюць прабаваць моц сваіх чубоў. Вараць яны ў аднэй печы, але ў асобных гаршчкох. Дастаецца тут і бедным гаршчком! А ўжо посьле жанок б'юцца мужчыны. Каб падзяліцца, яшчэ мала пабіцца адзін раз: трэба найменш разоў восем, каб разоў тры засыхала скурка на носе, разоў шэсьць абадраць твар, ды ліхтар паставіць каля вока, а лоб убраць гузам або і двума. Тады толькі можна лічыць, што права дзяліцьбы здабыта" (137—138).

Гэтая "тэорыя" ў далейшым выкладаньні апавяданьня ілюструецца конкрэтным выпадкам з жыцьця двух братоў, Сымона і Міколы. Яны ў