Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

апавяданьня. Міколу ў вывернутым кажуху прымаюць за чорта, і ўсе людзі, што сабраліся па трывозе на пажар да суседняе з Мікалаем хаты, уцякаюць хто куды.

У паданым апавяданьні мы маем параўнаваньне тэорытычнага палажэньня з рэальнай зьявай жыцьця; але гэтае параўнаваньне будуецца не на аснове контрасту, як гэта было ў папярэдніх выпадках, але пры дапамозе роўналежнасьці паміж тэорытычным сьцьвярджаньнем аўтара а характары героя і адным практычным выпадкам з яго жыцьця. Прычым другая конкрэтная частка яго, як ужо зазначалася, разьвінаецца на аснове псыхолёгічнай градацыі, нарастаньні якой адпаведным чынам павялічвае і гумарыстычнае ўражаньне ад данага малюнку.

Крыху іншы характар забабоннасьць набывае ў апавяданьні "На начлезе". 3 Тамаша Чучкі жэўжыкі падлеткі, якія прыехалі разам з ім на начлег, усяк зьдзекуюцца; яны пераносяць яго соннага з аднаго месца на другое; прачнуўся Тамаш—не пазнае вакольных абставін і прыпісвае гэта чортавай сіле". Гэтым тлумачэньнем звычайнага жарту вясковых хлапцоў пры дапамозе надпачуцьцёвай сілы герой стварае для сябе сытуацыю, якая выклікае сьмех у чытача.

На грунце тэй самай някультурнасьці вёскі і нязрушнасьці бытавых умоў яе вырастае, як ужо адзначалася, крайні консэрватызм яе жыхароў. Ён выражаецца, між іншым, у сьляпой староннасьці да рэчаў і прадметаў вакольных абставін, нежаданьні з імі расстацца і замяніць іх больш лепшымі і, моʻ, больш дасканалымі. Дзякуючы якраз гэтым рысам, вёска аказваецца мала даступная паступовым рухам жыцьця. Але гэты консэрватызм, дасягнуўшы вышэйшага развою, як і кожная наогул крайнасьць, набывае ўжо гумарыстычны характар; ён ужо карціць, і гэта ня ведае ніякіх межаў. У такім іменна крайнім сваім выражаньні гаты настрой малюецца ў апавяданьні "Кажух старога Анісіма". Стары так прыжыўся да свайго кажуха, што не пакідае яго ні летам, ні ўзімку. Ён зрабіўся неад'емнай прыналежнасьцю яго істоты і нават засьціў сабой жывы чалавечы пачатак, таму "хто толькі знаў старога Анісіма, той знаў яго стары кажух" (106). З гэтае прычыны і аўтар, замест таго, каб характарызаваць самога героя, апісвае яго кажух, і гэтае апісаньне лепш за ўсё азначае абрыс тае асобы, да якой так прыстала гэтая адзежына. "Ад доўгіх часоў свайго жыцьця кажух, зусім сашмуліўся, выліняў, і сам чорт не сказаў—бы, ці гэты кажух быў белы, ці чырвоны. Ды і самы гэты кажух стаў не падобен да кажуха, а калі яго і называлі кажухом, то называлі ўжо ў сілу звычаю" (106). Гэты кажух быў прадметам заўсёдных клопатаў дзеда Анісіма, якія складалі зьмест яго жыцьця: "Ëн больш нічога і не рабіў, як толькі клаў латкі. Латка чаплялася за латку то як кастры аладак, то як кучкі медзякоў. І ня было на кажусе ні аднаго жывога месца: так застракацілі яго белыя і чорныя ніткі і так патыкала яго голка" (107). Ніякія спробы спрытных дзяцей зьняць