Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каню—бяда! І ужо яго конік сам ведае: чуць толькі пачне зьмяркацца, ён не чакае, пакуль Мікола будзе тузаць яго лейцамі і паддаваць ахвоты пугай, а сам, пырхнуўшы для сьмеласьці, выгінаў сваю худую шыю з куртатаю грывай і бордза драбязіў таўставатымі ножкамі. А калі Мікалаю даводзілася ў такі час ісьці пяхотам, то ён так шпарка ішоў, што прыходзіў дадому увесь мокры" (91).

Гэта аўтарскае азначэньне героя далей ілюструецца адным комічным выпадкам, які здарыўся "ў гэту ноч" з Мікалаем. Увесь гумар мастака накіраваны на тыя думкі, якія займаюць галаву героя, на размовы яго са сваім шасьцігадовым сынам Міхаськам, урэшце, на тыя ўчынкі, што зьяўляюцца вынікам яго ўнутраных настрояў. Комізм аўтарскага выяўленьня ідзе тут роўналежна з трывогай героя, з яго палахлівасьцю, якая, па меры разьвіцьця апавяданьня, усё больш ды больш павялічваецца, пакуль не пераходзіць у адпаведнае дзеяньне. Мікола ў хаце толькі з сынам, жонка пашла да хворай сястры. "Пакуль сяло гаманіла, Мікола сяк—так трымаўся і барукаўся са страхам, не даваў яму надта вялікай аблады над сабою". Але сон, як на злосьць, ня прыходзіў да яго: "Праўда, удзень Мікола даў храпака і выспаўся". "Трэба кінуць гэты паганы звычай спаць удзень",—думаў ён і хаваў галаву пад коўдру, плюшчыў вочы, прабаваў нават храпці. "Але, храпануўшы раз, ён спалохаўся свайго храпу і зараз—жа перастаў". Па меры таго, як заціхала вёска і "ноч усё цяжәй і глыбей насядала на зямлю", страх Міколы павялічаўся ўсё больш і больш. Псыхолёгічны стан героя расьце у парадку эмоцыянальнай градацыі. Спачатку ён просіць маленькага Міхаську пайсьці па маці; той адказвае яму: "А як спаткаю ваўчыцу з чалавечай галавой?" "Дзе? Што?—спытаў бацька апаўшым голасам, а сам пачуў, як уся скура як—бы стала сьцягацца, каб вылужыць яго цела". Потым сын сваім страхам яшчэ больш павялічвае трывогу бацькі. Міхаську здалося, што "нешта шалпатала ў качэргах!" Ад гэтай весткі бацька "калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў трымаць шчэмленай губу, каб ня ляскалі зубы. Але быў такі момант, што сіла шчамленьня перарвалася, і зубы так застукалі, усё роўна, як Марцін Паліваны прабаваў на вялікдзень моц яйца, зьбіраючыся гуляць у біткі" (92—94). Страх дасягае найвышэйшае сілы, калі сыну здалося, што "нехта трасе ваконьніцу! "Ай! В—в—в—у!—нема загукаў на ўсю хату Мікалай, ды так страшна і дзіка што сыну здалося, што ўжо бацьку душаць, і ён з свайго кутка як залякоча! А бацьку чорт ведае што здалося.—Ай, тата! Г—г—г—у! І такі справілі кірмаш, што хата траслася. Мікола ўсхапіўся з пасьцелі, як няпрытомны. Ён нічога ня помніў, звалок з шастка жончыну спадніцу і накінуў яе на плечы. Бягучы да дзьвярэй, вырваў з коміна заткала і выскачыў на двор. Каля яго, уляпіўшыся за зрэбныя порткі, стаяў Міхаська" (94—95). На гэтым знадворнае выяўленьне эмоцыі страху ў бацькі і сына канчаецца. Далей ідзе малазьвязаны з папярэднім канец