Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нагу пад конскі капыт. Марцін зашыпеў, як вужака, і выпусьціў аглоблі, а сам, кульгаючы і скачучы на аднай назе, учапіўся за драбіны.—Дзяржы! Гілёрык бачыць, што ад яго залежыць доля вульля, і ён штосілы налёг нагамі на лёсткі. Лёсткі зламаліся, і Гылёрык грукнуўся патыліцай аб вулей, аж ногі задраліся ўгару, а потым па вульлі зьехаў на сьпіне і стукнуўся галавою аб конскі зад. На іх шчасьце, воз ужо зьехаў з гары, і яны адрабіліся адным толькі страхам, калі ня лічыць гуза на Галёрыкавай патыліцы і садранай скуркі на назе Марціна" (16). Але ўсе клопаты герояў былі дарэмныя; Язэп Гавака іх ашукаў: вулей быў бяз пчол——пусты. Збылася перасьцярога Гілёрыка: „Я такі і казаў вам, што ў Язэпа цяжкая рука" (17).

У аднолькавай меры гэтае няўмельства, нядбальства і адсутнасьць здаровага жыцьцёвага клёку ўласьціва і асобам больш высокіх соцыяльных колаў—шляхце, і зьяўляецца тут крыніцай для сьмеху чытача. Апавяданьне „У балоце" дае конкрэтны прыклад мастацкага абмаляваньня такога іменна стану. Загрузнуўшую панскую брычку ніяк ня могуць выцягнуць сяляне, якія прышлі памагчы пану, бо і самі яны цягнуць хто куды, як вядома ў байцы пра шчупака, рака і лебедзя, дый пан сваім бязглузьдзем яшчэ больш псуе справу, самую звычайную, нікчэмную. У выніку „брычка і коні ўсё глыбей і глыбей у гразь лезьлі" (41).

Вера ў розныя забабоны, пагалоскі і комічныя становішчы, што выцякаюць з яе, асабліва шырокае выяўленьне знайшлі ў апавяданьні „Трывога" і „На начлезе". Асаблівага комізму яно дасягае ў першым апавяданьні, бо тут гэтая вера ў забабоны зьяўляецца крыніцай надмернага страху галоўнага героя апавяданьня. Як і раней, аўтар спачатку выводзіць на сцену колектыў у выглядзе сялян, якія таксама перажываюць трывогу і страх з прычыны сухменю; іх усіх ахапіла чаканьне чагосьці страшнога і няўхільнага. На гэтым грунце зьяўляецца цэлы шэраг самых немагчымых гутарак, якія яшчэ больш згушчалі і павялічвалі трывожны настрой; такая ужо псыхолёгія масы. „То тут, то там на вуліцы зьбіраліся мужчыны і жанкі і разьбіралі прычыны, чаму няма дажджу, тут—жа расказвалі розныя страшныя здарэньні апошніх дзён. А нядаўна пастушкі бачылі такое дзіва, што і ў лысых падымаліся дыбам валасы: на полі совалася ваўчыца, у каторай была чалавечча галава! Апрача гатага, у лесе, як казалі, туляліся катаржнікі, уцёкшыя з астрогу" (90—91).

На фоне гэтага масавага страху выступае далей постаць Міколы з яго палахлівасьцю, на грунце якой ствараецца шэраг сьмешных сытуацый. Аўтар з самага пачатку тэорытычна характарызуе палахлівасьць героя, адзначаючы яе нязвычайна шырокія памеры: „На ўсё сяло найбольшым трусам быў Мікола Гляк. Такога палахлівага і баязьлівага чалавека, як ён, трудна знайсьці. Баіцца ён воўка, баіцца могілак, разбойніка, чорта. Хоць вы азалацеце яго, ніколі ня пойдзе ён адзін уночы праз лес. А калі, бывала, захопіць яго ў дарозе шэрая гадзіна, то