Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў гарачыя летнія дні, здавалася, казалі яму: „Эх, Сьцяпан! Цяпера—то разлучымся мы!" (111). Гэтая рыса консэрватызму і каханага прырастаньня да вакольных рэчаў абстаноўкі характарна для людзей, што жывуць ва ўмовах вясковага побыту; яна знойдзе сабе месца і ў другіх апавяданьнях аўтара. Купляючы падрызьнікі, Сьцяпан хацеў захаваць на доўгую памяць сваю адданасьць рэчам, з якімі яму трэ было разьвітвацца; да таго—ж, ён вельмі дружыў са сваім нябожчыкам—гаспадаром.

Другая прычына, якая прымусіла зрабіць зусім непатрэбную пакупку, была ў тым, каб перабіць пакупку ў надакучнага гандляра Шлёмы Цырліка.

Постаць гэтага героя вельмі цікавая. Ён вызначаецца надмернай рухавасьцю, якая выяўляецца ў яго складаных і комбінаваных знадворных рухах: „як начне енчыць, біць у грудзі, разводзіць рукамі, ківаць галавой і крычаць такім прарэзьлівым голасам, як—бы з яго з жывога зьдзіралі скуру, то ня толькі такі чалавек, як Сьцяпан, але і кожны ня вытрывае тут" (111). Разам з гэтым ён надзіва спрытны і прадпрыемны у сваёй справе—у гандлі. Гэта уласьцівасьць героя ў апавяданьні анаходзіць і конкрэтнае выпраўданьне. Сьцяпан купіў падрызьнікі за восемь рублёў, але павінен быў, як рэч непатрэбную, прадаць таму самаму Шлёме, але ўжо толькі за тры рублі. Ен быў асаромлены і „нічым ня можна было горш раззлаваць Сьцяпана, як спытать яго: „Ці многа зарабіў, Сьцяпан, на падрызьніках?" (122).

Тое—ж няўмельства ўзяцца за справу ўдумліва і з сэнсам, якое зьяўляецца крыніцай для гумару, малюецца і ў апавяданьні „Калодкі пчол"; толькі бліжэйшая мотывоўка гэтае зьявы зьвязваецца з вераю ў прыметы і з імкненьнем тлумачыць імі факты жыцьця, асабліва розныя няўдачы.

Перад намі колектыў з трох мужыкоў: Сёмка Доуба, Гілёрка Кажан і Марцін Тапчан. Пісьменьнік не дае іх апісаньня (карыстаючыся спосабам фамільярнай характарыстыкі), што раз яны названы па імёнах і па бaцьку, значыць яны ўжо знаёмы і вядомы чытачу. Гэтыя героі надумаліся ў суполку завесьці пчолы, купіўшы адну калоду ў Язэпа Гавакі. Праўда, Гілёрка Кажан папераджае сваіх сяброў, што ў гэтага сябра рука цяжкая, але яны паказалі сябе з гэтага боку больш прогрэсыўнымі: яны назвалі Гілёрку бабай, якая дае веры „дурным бабскім забабонам". Яны купілі калоду пчол і вельмі, вельмі асьцярожна вязуць яе дахаты. Тут здарылася з імі няшчасьце. Яно, праўда, кончылася добра. Але здарылася яно ад іх няўмельства і бязглузьдзіцы. Аўтар падае маленькую гумарэску, якая малюе гэтыя ўласьцівасьці героя. Трэба было зьехаць з гары. Гара высокая і прыткая. Сёмка з Марцінам пабраліся за аглоблі, а Гілёрыка пасадзілі на вулей. Гілёрак упёрся нагамі ў крайнія лёсткі, а рукамі ўчарапіўся за вулей, каб ня зьехаў. Калёсы наперад ішлі ціха, а потым давай каціцца барджэй. Марцін ня спрытна ступіў і паднёс сваю