Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вясёласьць, як відаць з папярэдніх апісаньняў, мае рознастайныя выяўленьні і справаджаецца рознымі вынікамі. Аднак, уся іх актыўнасьць мае сваё выпраўданьне і тлумачаньне толькі ў псыхолёгіі чалавека, маючага нахіл да гарэлкі. Але разам з тым гэта рознахарактарнасьць выяўленьня нецьвярозасьці сьведчыць аб умельству аўтара абмалёўваць п'яную эмоцыю наогул з усіх бакоў.

Але сярод гэтай доўгай чаргі такіх герояў ёсьць і вобраз больш складаны, больш шырокі ў выяўленьні вясёласьці сваёй натуры. Належыць ён ужо да другой грамадзкай клясы. Гэта наш „Жылка"—шляхціч. Сваю натуру ён адбіў у сваім днеўніку („З днеўніка пана Жылака"), да якога сам аўтар дае невялічкую тэорытычную прадмову. У заnіcax гэтага пана постаць яго ўстае ва ўвесь рост; штодзеннае п'янства, гульня ў карты, махлярства ў часе яе, падтасоўкі, заляцаньне да кабет ды інш, — вось чым запаўняецца жыцьцё героя, якое знайшло сваё мастацка—практычнае адабражэньне ў яго днеўніку. З асаблівым запалам пан Жылка гуляў у карты. Яго энтузыязм у гэтай галіне асабліва маляўніча і абагульняльна малюецца яго партнэрам Антосем Гладышом у яго прамове, што сказаў ён таксама ў часе гульні ў карты пасьля сьмерці пана. „Панове,—сказаў ён,—ці трэба казаць вам, якога сябра згубілі мы, якую страту панесла наша кампанія? Гэта быў няўтомны баец „за зялёным сталом". Ён аддаваўся картам усёй душой. Не задумваючыся прайгрываў ён грошы і ўсю пэнсію за цэлыя месяцы ўперад. Ён гатоў быў прайграць усё, пачынаючы сурдутам і канчаючы порткамі. Гэта была натура, каторая ня любіла спыняцца на палавіне дарогі" (173—174).

Часта аўтар зьвяртаецца да маляваньня і другіх ценевых бакоў жыцьця беларускага селяніна, галоўным чынам, такіх, што даюць яму матэрыял для комічных малюнкаў. Ён спыняецца на яго някультурнасьці, няпісьменнасьці і на тых выніках, што бываюць з гэтага і што маюць часта гумарыстычны характар. У шырокім абагульненым відзе гэта тэма малюецца ў апавяданьні „Кантракт" (з жыцьця пінчукоў). Зноў, як і ў папярэдніх выпадках, на першым пляне выступае народ — „паляшукі", як колектыўнае цэлае. Гэтым разам аўтар адзначае яго знадворную галечу, якая мо зьяўляецца знадворным выяўленьнем яго ўнутранай адсталасьці. „Паляшукі гулі, як рой пчол. Адзеты яны былі—хто ў доўгія халаты з поламі, хто у кажухі з шырокімі, як заслонка, каўнярамі, усе яны былі ў лапцях, з голымі грудзьмі, хоць на дварэ крапіла зіма (18).

З гэтай сялянскай масы выступаюць, як асобная актыўная постаць, прадстаўнік сельскай улады—стараста і вясковы грамацей — Міхалка Варэйка. Абодва яны, аднак, грамацеі дрэнныя. Стараста зусім ня ўмее пісаць, але стараецца паказаць з сябе разумную галаву, а Міхалка ледзь умее расьпісвацца. Сышоўшыся, сяляне здаюць у арэнду раку і тоні". Здалі. Патрэбен контракт, але няма паперы, атраманту ды іншых прылад