Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэта—спосаб так званай таварыскай характарыстыкі, якой аўтар карыстаецца не аднойчы. Яго героі гэтай групы так сьцісла між сабою зьвязаны, так добра ведаюць адзін аднаго, што такое панібрацкае азначэньне аднаго з іх аказваецца ў поўнай меры натуральным і зразумелым. Для чытача—ж гэты спосаб зьяўляецца крыніцай для усьмешкі ці сьмеху, г. зн. зьяўляецца асобным спосабам гуморыстычнага выяўленьня.

Такі—ж самы нахіл да п'янай гулянкі маецца ў герояў і другіх соцыяльных слаёў вёскі, якія займаюць звычайна адміністрацыйныя пасады. Яны п'янствуюць заўсёды ў які—небудзь урачысты дзень. У апавяданьні „İмяніны" аўтар разгартае малюнак п'янай гулянкі з выпадку імянін валаснога пісара. Да яго прыходзяць прадстаўнікі сельскай мясцовай інтэлігенцыі: сядзелец манапольнай крамы, вураднік, дзячок, дзякан з фэльчарам і г. д.

Аўтар пакідае большасьць гэтых герояў без абрысоўкі іх. Толькі пра некаторых з іх ён кідае пабежна некалькіх гумарыстычных заўваг, найчасьцей конкрэтных, характарызуючых ці іх выгляд, ці ж некаторыя унутраныя якасьці. Так, „сядзелец Амельлян Шурпаты" характарызуецца, як вялікі, але дурны гаварун. „Усю дарогу ён гаварыў сьмешныя рэчы, яго расказы вядомы былі тым, што ў іх было ў сто разоў больш гразі, як сьмеху і розуму". Ці таксама выразна апісваецца і памоцнік пісара. Аўтар сьпярша конкрэтна пералічае яго вартасьці, а потым робіць і заключную заўвагу, дзе тэорытычна абагульняе свае рэальныя нагляданьні над уласьцівасьцямі героя. „Нос яго быў заўсягды чырвоны, як бурак, і выдаваў яго шчырую дружбу з шчырую дружбу з манаполькаю" Апрача таго ён быў поэтам: свае вершы, прысьвечаныя імяніньніку, ён чытае за сталом. Нарэшце, ён „меў значок саюзу рускага народу, пасылаў свае творы ў газэту „Русское Знамя" і лічыўся ў мястачку чалавекам мысьлі, пяра і бутэлькі" (24). Вывад аўтара, як відаць па даных радкох, унутрана контрастуецца з тым ральным палажэньнем, у якім знаходзіцца герой; ён называецца чалавекам „мысьлі і пяра", тымчасам як гэтыя яго высокія ўласьцівасьці выяўляюцца ў складаньні дрэнных вершаў і пісаньні допісаў для газэты „Русское Знамя", маючай пэўную рэпутацыю. У гэтым контрасьце аўтар хавае комічны бок сваёй характарыстыкі героя.

Усе паданыя асобныя вобразы гуляшчых п'яных герояў прадстаўляюць сабой постаці даволі прымітыўныя, аднабокія, вузкія. Апрача нахілу да п'янства з усімі выплываючымі адсюль вынікамі, вельмі ордынарнымі і натуральнымі, гэтыя героі ў выяўленьні аўтара а ні чым сябе не паказваюць. Яны паказаны толькі, як „п'яныя" вобразы; другія ўласьцівасьці іх унутранага аблічча засталіся нераскрытымі мо нават і таму, што яны занадта ордынарныя і простыя. Толькі вясёласьць іх натуры зьяўляецца такой уласьцівасьцю, якая ўзьвялічвае іх над роўнем абыдзеннай асярэдзіны і робіць „героямі" мастацкіх апавяданьняў. Праўда, гэта