Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поэтыкі, якія сустракаюцца ў пісьменьнікаў рознастайных кірункаў. У межах „натуральнай школы" ён знаходзіць для сябе месца ў творчасьці таго самага Гогаля. Той ім карыстаецца вельмі часта; так, у „Мертвых дущах", на аснове контрасту, пабудована ўся гісторыя Плюшкіна, яго цяперашняе становішча проціставіцца мінуламу, якое зусім іншага характару, чым яго сучаснае. У Тургенева, Дастаеўскага ці Талстога гэты спосаб таксама сустракаецца вельмі часта. Бліжэй за ўсё да Я. Коласа апошнія пісьменьнікі. З іх Дастаеўскі і Талстой у сваіх творах даюць шэраг прыкладаў контрасту, якія бліжэй за ўсё падобны да таго тыпу яго, што праведзены ў апавяданьні „Дзяліцьба". Яны антытэзуюць, напр., такіх герояў, як Наполеон ды Кутузаў („Война и мир"), кн. Мышкін ды Рагожын („Идиот"), Аглая ды Настасься Піліпаўна („Идиот"). Контраст-жа ў апавяданьнях „Думкі ў дарозе" і „Дзеравеншчына" знаходзіць для сябе роўналежнасьць у скарыстаньні гэтага спосабу ў Тургенева, які сустракаецца ў яго, аднак, вельмі рэдка. Такі, напр., эпізод з роману „Накануне“, дзе выступае, з аднаго боку, Елена, поўная трывожных думак ды цяжкіх прадчуваньняў за здароўе свайго хворага мужа, а з другога, — малюнак чароўнай вэнэцыянскай ночы; ці ў романе „Дворянское гнездо" — сцэна нікчэмнага штодзеннага жыцьця (гульня Паншына ў пікет з Марыяй Зьмітраўнай), контрастуючая ўрачыста прыгожай ноччу.

З паасобных часьцін композыцыі варты ўвагі спосаб раптоўнага зачыну—ex abrupto, якім распачынаецца шэраг апавяданьняў Я. Коласа. Ён уласьцівы мастацкім творам розных літаратурных стыляў. Больш часта ім карыстаюцца аўтары твораў з авантурнымі фабулямі. Ужываюць яго і поэты-романтыкі. Конкрэтнае прыстасаваньне яго можна бачыць у романтычных творах Байрона, у т. зв. „Усходніх" поэмах яго („Гяур", „Парызына", „Абідоская нявеста" ды інш.) ці-ж у „Паўднёвых" поэмах Пушкіна („Кавказский пленник", „Цыганы", „Бахчисарайский фонтан" ды інш.), дзякуючы ўжываньню гатага композыцыйнага спосабу гісторыя героеў (Vorgeschіchte) звычайна адсоўваецца ў глыб твору і паведамляецца заднім чыслом; тое самае мы бачым і ў Я. Коласа.

Роўным чынам, яго зачыны з малюнкаў прыроды таксама знаходзяць адпаведнасьць у названых творах романтычнага характару. У таго-ж самага Байрона мы маем прыклады малюнкаў экзотычнай усходняй прыроды, у якасьці увэртуры, якая пачынае, напр., поэму „Гяур", „Абідоскую нявесту" ды інш.

Назіраньні ў галіне кароткай гісторыі композыцыйных спосабаў аўтара прыводзяць да тых-жа вывадаў, якія ўжо вызначыліся ў папярэдніх частках нашых дасьледнікаў. І тут—больш шырокая роўналежнасьць між нашым пісьменьнікам ды сужэтнымі схемамі, „натуральнай школы" і больш вузкая—з романтычнымі спосабамі формаваньня мастацкіх твораў. У сфэры карыстаньня роўналежнасьцю, як сродкам пабудовы, зноў ёсьць пэўная блізкасьць да спосабаў народнай творчасьці.