Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эмоцыянальная афарбоўка гэтых спосабаў, якую так паступова ды поўна праводзіць наш аўтар у іх, таксама знаходзіць для сябе поўную роўналежнасьць у тэй псыхолёгічнай сугучнасьці, якая ўласьціва роўналежнасьці ў папярэдніх прыкладах. Гэтыя спосабы, як у народнай творчасьці, так і ў літаратуры асабістай, у якасьці канечна патрэбнай прыналежнасьці маюць у сабе псыхолёгічную ідэёвую роўналежнасьць, якая яднае абедзьве часьціны роўналежнасьці ў адно цэлае.

Спосаб градацыі, ужываны Я. Коласам, як сродак композыцыйнай пабудовы сваіх апавяданьняў, належыць да такіх, што знаходзяць сваё карыстаньне ў мастацкай творчасьці, незалежна ад тых або іншых літаратурных плыняй ды густаў аб ім. Аднолькава ім карыстаюцца і пісьменьнікі романтычнага складу (асабліва ў лірыцы) і натуралістычнага. Аднак, у межах тэй-жа самай натуральнай школы, імкненьне да якой у нашага пісьменьніка выявілася зусім ясна, можна адзначыць пісьменьніка, які карыстаўся гэтым спосабам з матамі композыцыйнымі асабліва часта; гэта—Дастаеўскі. Як адзначае дасьледнік формальных бакоў яго творчасьці[1], гэты спосаб ужываецца мастаком на кожным кроку, абымаючы сабою самыя рознастайныя зьявы стылю і мастацкага сынтаксу (выказьнікі, назоўнікі, і г. д.) і надаючы ўсяму твору ўцалку характар ступянёва-нарастаючага разьмяшчаньня ў ім мастацкага матэрыялу.

Больш выразна, якраз так, як гэта мы бачылі ў Я. Коласа, гэты спосаб выступае ў творчасьці другога прадстаўніка тай самай школы у Тургенева. Композыцыйная пабудова яго апавяданьняў ды аповесьцяй, паводле нагляданьняў яго дасьледніка[2], грунтуецца на вылучэньні трох момантаў: нормы (малюнак чалавека ў яго звычайных жыцьцёвых умовах), катастрофы (парушэньне нормы непрадбачанымі акалічнасьцямі) ды фіналу (канец катастрофы і псыхолёгічныя вынікі). Гэтыя тры компонэнты ў іх унутраным псыхолёгічным зьмесьце зьвязаны адзін з адным ды разьвіваюцца ў парадку ўзрастаючай градацыі. Гэта композыцыйная пабудова бліжэй за ўсё падыходзіць да тае, якая была адзначана намі ў апавяданьні „Соцкі падвёў". Тут у якасьці нормы зьяўляецца ўся фабуля апавяданьня, якая расказвае аб тым, як вураднік думаў схапіць падазронага чалавека „соцыялістага" ды зьвязваў з гэтым шырокія для сябе пэрспектывы. Катастрофай аказваецца тое, што, „соцыялісты" быў фальшывы, з прычыны чаго ўсе меркаваньні вурадніка зусім рухнулі. Фіналам зьяўляецца сцэна ў прыстава.

Процілежны спосаб композыцыі—контраст ці антытэза, якая ёсьць і ў Я. Коласа, належыць, як і папярэдні, да агульна-літаратурных сродкаў

  1. В. Виноградов. Стиль петербургской поэмы Ф. М. Достоевского „Двойник". Зборник „Ф. М. Достоевский", Статьи и материалы под редакцией А. С. Долинина. ПГд. 1922.
  2. Фишер, В. М. Повесть и роман у Тургенева. Зборник „Творчество Тургенева" под ред. Розанава и Ю. М. Соколова, М. 1920 г.