Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У агульным падрахунку аўтар, як ужо зазначалася, малюе цёмныя, адмоўныя бакі жыцьця; гэта уласьцівасьць яго апавяданьняў, як цяпер выяўляецца, належным чынам адбіваецца і на характары зьместу яго стылістычных сродкаў.

Эпітэты адцягненьня аўтар звычайна ўжывае для абазначэньня разьмераў тых эмоцый, якія ён фіксуе ў героя. Сюды належаць прыклады: „у галаве (вурадніка) мятушацца тысячы думак" (29); „Колькі гаспадароў... былі ў яго вялікім падазрэньні" (58); „страшныя думкі лезьлі ў яго галаву" (66); „З вялікаю нянавісьцю зірнуў яму ў твар" (72); самі па сабе адзначаныя выпадкі адцягненых эпітэтаў у сваім зьмесьце ня маюць конкрэтных межаў, таму часамі такія эпітэты аўтар азначае больш дакладна, карыстаючыся звычайным для яго спосабам конкрэтызуючых заўваг; „гэта... не псавала іх крэпкую, вякамі гадаваную дружбу" („Родныя зьявы", IІІ).