Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чытач пераходзіць да героя ў яго сталым веку і далей у старым, прычым гэтыя моманты праходзяць перад ім у розных бытавых сытуацыях—у вёсцы, у горадзе, на ўлоньні прыроды ды інш. Гэты рух, дынамічнасьць зноў становяць ужо прымету апавядальнага жанру значных разьмераў.

Далей складаючы так герояў па асобных групах, мы ў іх унутраных перажываньнях ужо знаходзім не паасобныя эмоцыі, адзінкавыя адчуваньні, але іх комплекс, аб'яднаньне, гэта значыць тое, што называецца характарам. У гэтым стасунку перад намі выступаюць характары гумарыстычныя, часта адмоўныя, і характары сур'ёзныя, станоўкія. Наяўнасьць цэльнага характару зноў-ткі ўласьцівасьць вялікага твору.

Накіданая намі ў агульным выглядзе схема магчымага разьмяшчэньня паасобных апавяданьняў Я. Коласа, як асобных разьдзелаў, у вялікім апавяданьні, як адным мастацкім цэлым, дае права зрабіць і наступны, які сам сабой выцякае з папярэдняга, вывад, што сапраўднае прызначэньне аўтара, як мастака, — жанры вялікія ды шырокія, такія, як роман ці аповесьць. Разгледжаныя намі апавяданьні, з прычыны гэтага, трэба разглядаць толькі як эскізы, накіданыя аўтарам для адзінай усëахапляючай карціны.

VІІІ

Пытаньне гістарычнага тлумачэньня сужэтнай пабудовы ў апавяданьнях Я. Коласа, таксама, як і пытаньні стылю, мае многа перашкод. Яны абумоўліваюцца малым дасьледваньнем проблемы композыцыі наогул і, прыватна, у сфэры тых літаратурных настрояў, сымпатыі да якіх з боку нашага пісьменьніка ўжо вызначаны. Таму і тут, як і пры тлумачэньні мастацкай мовы, умовы чыста об'ектыўнага характару даюць магчымасьць толькі ўсяго высьветліць пастаўленую таму ў самых агульных абрысах.

Проблема жанру, якім карыстаецца ў сваёй творчасьці Я. Колас, была ужо намі закранута раней. Мы адзначылі роўналежнасьць ва ўжываньні апавяданьня-новэлі, як мастацкага жанру, і ў Гогаля і Я. Коласа. Але гэта пытаньне можа быць пастаўлена і больш шырока. Карыстаньне новэляй у нашага пісьменьніка мае пачатак наогул у традыцыях „натуральнай школы" як плыні, якая аднаўляе акружаючую рэчаіснасьць у яе сапраўдным выглядзе. Для яе, якраз, гэты жанр аказваецца больш характарным, як для другіх літаратурных кірункаў, прыватна-ж, романтычнага, якія таксама часамі ня цураліся яго, але ніколі ня ўжывалі яго ў такім разьмеры, якія ўласьцівы натуралізму. Ставячы гэта пытаньне шырока, мы з аднакім правам можам узводзіць гэту традыцыю ў Я. Коласа да розных прадстаўнікоў гэтай плыні, напр., такіх, як Бокачыо, Мопасан, Чэхаў ды інш. У стасунку карыстаньня новэляй, як літаратурным жанрам, Я. Колас займае сярод іх роўнапраўнае месца.

Карыстаньне роўналежнасьцю, як спосабам композыцыйнай пабудовы, перш за ўсё зьвязвае нашага аўтара з традыцыяй народнай творчасьці,