Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Побач з гэтым выступае і другі бок яе—сур'ёзны, станоўкі. Пераходам да яго ад першай можа быць казка „Зло не заўсёды зло". Тое, што намалёвана аўтарам у папярэднім малюнку, можна ўвогуле кваліфікаваць, як зло, як іменна адмоўную зьяву жыцьця. Але зазначаным апавяданьнем аўтар хоча падкрэсьліць, што зло не заўсёды зло, бо ёсьць і другі бок мэдалю—станоўкі, які можна проціпаставіць адмоўнаму. Гэты сур'ёзны бок і выступае ў цэлым шэрагу яго апавяданьняў, маючых таксама агульную сувязь між сабою, якія знаходзяцца, як зазначалася, у пэўнай роўналежнасьці з апавяданьнямі гумарыстычнымі. Героі гэтых апавяданьняў таксама выступаюць сьпярша ў шчасьлівую пару маленства. Тут мы сустракаемся з сур'ёзнымі дзецьмі беларускай вёскі ў апавяданьні: „У старых дубох" і асабліва ў апавяданьні „Злучыліся". Гэтыя дзеці, узятыя з вёскі і перанесеныя ва ўмовы гарадзкога быту, сьпярша трапляюць у тое-ж самае становішча, якое перажывае Міхалка ў апавяданьні „Дзеравеншчына". На наступнай, аднак, ступені, асвойтаўшыся з новай для іх гарадзкой атмосф'рай, яны дадуць спаміж сябе Паўлюка ў апавяданьні „Калядны вечар", які становіцца ў шэрагі барацьбітоў за народную справу. Калі-ж гэтыя дзеці застаюцца на вёсцы, дык, якраз, спаміж іх выйдзе і Васіль Чурыла („Васіль Чурыла") і Андрэй у апавяданьні „Малады дубок". Яны-ж дадуць і герояў для апавяданьня „Бунт", якія павядуць змаганьне за сваю справу, праўда, яшчэ няўмела, але гэта толькі спачатку. Гэтыя, якраз, героі, вызначаюць, праўда, у вельмі цьмяных яшча, ледзь прыкметных контурах тыя станоўкія вартасьці жыцьця якія адны толькі могуць быць яго асновай — гэта сумленная праца, сумленныя ды шчырыя адносіны да сваіх братоў, змаганьне за колектыўнае шчасьце жыцьця ды г. д. З прычыны таго, што ўмовы, якія акружаюць гэтых герояў, мала спрыяюць разьвіцьцю, якраз, высокіх ды станоўкіх дасягненьняў жыцьця, дык лёс іх пакуль-што глыбока трагічны; гэты герой ці памірае заўчасна („Васіль Чурыла"), ці-ж дажывае да старасьці, якая, аднак, дае мала радасьці („Старасьць ня радасьць").

Заключным эпілёгам да гэтага шырокага малюнку можа быць апавяданьне „Казкі жыцьця". У ім можна бачыць зноў-ткі тэорытычнае абагуленьне тых шматвобразных конкрэтных эпізодаў, якія станавілі об'ект для мастацкага выяўленьня ў асноўнай часьціне малюнку. Гэтае апавяданьне сымболічна—у выглядзе казкі пра вёску, ручаі ды ветры—малюе тую шматвобразнасьць людзкіх адносін, іх нятрываласьць, нават фальшывасьць, якую мае ў сабе акружаючае жыцьцё, прыватна-ж, і тую, што зьяўляецца прадметам абрысоўкі аўтара; у гэтай яе рознахарактарнасьці ды нявыразнасьці хаваецца крыніца і для яе асноўных бакоў—для адмоўнага і станоўкага.

У процэсе ўспрыйманьня ўсіх апавяданьняў Я. Коласа, як адзінага мастацкага выяўленьня, паасобныя героі іх, якія маюць, як гаварылася раней, у большасьці выпадкаў, статычны выгляд, набываюць, дзякуючы ўзаемнаму сваяўству, пэўную дынамічнасьць разьвіцьця: ад падлетка