Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гуморыстычных апавяданьнях. Яна ставіцца да таго, што сьпярша аўтар дае свайму персонажу пэўнае тэорытычнае азначэньне, а потым яго конкрэтызуе адным ці некалькімі выпадкамі з жыцьця гэтага героя. Звычайна тады суадносіны між гэтымі двума момантамі грунтуюцца на прынцыпе контраставаньня іх. Практыка жыцьця, якую малюе мастак, зьяўляецца адмаўленьнем таго, што гаварылася ў тэорыі. На гэтым контрасьце двух становішчаў грунтуецца і аўтарскі гумар; ён павялічваецца пры гэтым ад таго, што часьцей за ўсё герой паўтарае і настойна падтрымлівае тое ці іншае становішча (Пятрусь дэкляруе і жонцы і сабе не напівацца п'яным), якое потым ня мае рэальнага выпраўданьня. Праўда, да другога становішча, што контрактуе з першым, герой прыходзіць не адразу, але паволі і з хістаньнямі, якія даюць упэўненасьць яму ў тым, што ён устоіць на позыцыях сваёй тэорыі. Гэта—спосаб маляваньня, які ў поўнай меры адпавядае псыхолёгіі п'янага і, да таго, бязвольнага чалавека; у мастацкім стасунку ён дапамагае памацненьню яркасьці гуморыстычных фарбаў мастака.

У разгляданым апавяданьні герой Пятрусь зноў выпраўляецца на кірмаш, разважаючы па дарозе аб сваіх паводзінах, паўтараючы сам сабе: „Не, трэба такі кінуць піць" (50).

Аднак, спаткаўшыся на кірмашы са сваімі сябрамі, ён ня ўстоіў супроць спакусы пайсьці у „Порт—Артур" і выпіць там адну, дзьве чаркі.

Праўда, „Пятрусь трохі ўпіраўся, але такі пайшоў". „Чарку, дзьве, ня болей", думаў ідучы Пятрусь. Але з „Порт—Артура" ён ішоў надта вясёлы і сьпяваў:

Напляваць мне на падатак.
Што мне пісар, старшыня?
Лейба, торбу на ў задатак,
Дай—жа крэпкага віна (52).

Далейшыя прыгоды героя знаходзяцца ў поўнай органічнай сувязі з яго станам і ў ім знаходзяць сваё тлумачэньне. З кірмаша Пятрусь вяртаецца дадому; ён узабраўся на воз і лёг, прывязаўшы лейцы да каламажкі.

„Увесь сьвет, здавалася яму, скакаў лявоніху. Калі—ні—калі Пятрусь падымаў галаву, крычаў: „но, Малы", цмокаў губамі і сьвістаў. „Добра мера, хоць бяз грошай, абы празьнічак харошай"... цягнуў часамі Пятрусь песьню, лежачы на возе, вугнівым хрыпатым голасам" (52).

Тымчасам конь яго скінуў з перадкоў панарад і пашоў далей; панарад застаўся з Пятрусём сярод лесу. Тым—жа часам ён паранейшаму паднімаў галаву цмокаў і крычаў: „Но—о—о, Малы, варушыся..." Потым, калі ён ачухаўся і знайшоў свайго каня за вярсту ад возу, дык пацалаваў яго у самую мызу"; а потым пацалаваў Пятрусь зямлю і пакляўся перад небам, што ніколі ня будзе піць гарэлкі" (54); герой зноў вяртаецца да таго самага, з чаго пачаў, да паўтарэньня сваёй тэорыі, якая ня зьвязваецца з практыкай яго жыцьця.