Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саньне аўтара мае паўны ўрачысты адбітак; асабліва ён рэзка вызначаецца ў другім малюнку, дзе аўтар кажа: „З дваццаць мужыцкіх галоў было задрана ўгору так, што нос прыходзіўся проці самай сярэдзіны неба" ды інш. Гэта патэтычнасьць інтонацыі, якая зусім не адпавядае зьместу малюнку, сваім контрастам з ім таксама служыць мэтам гумарыстычнага выяўленьня.

З тых самых адзначаных прыкладаў зусім ясна відаць, што спосаб апісаньня колектыўнага героя ставіцца ў большасьці выпадкаў да простай аўтарскай характарыстыкі яго, маючай паважны эпічна—апавядальны характар. Гэты спосаб зараз—жа мяняецца, як толькі з людзей вылучаецца асобная постаць. Зараз—жа эпіка пераходзіць, хаця і не заўсёды цалкам, у дыолёгічную ці монолёгічную форму выяўленьня; іначай кажучы, апісаньне героя даецца пры дапамозе так званай пабочнай характарыстыкі—шляхам вываду яе з адпаведных яго ўчынкаў ды прамоў. Гэты спосаб застаецца нязьменным на працягу ўсіх тых апавяданьняў, што мы дасьледуем. Ён ужываецца пісьменьнікам з пэўнымі мэтамі і мае свае апраўданьні. Псыхолёгія масы для свайго выяўленьня ў руху вымагае большае прасторы і часу. Для такіх—жа мастацкіх мэтаў апавяданьне ці новэля зусім не дапасаваны; таму, з прычыны вымаганьняў самой тэорыі жанру, пісьменьнік прымушаны, якраз, а героі—колектыве апавядаць коратка і проста. А гэта кароткасьць і пабежнасьць выяўленьня, у сваю чаргу, абяртае ўвесь малюнак толькі ў нарыс, у асобныя контурныя рысы, якія абазначаюць толькі агульныя абрысы фону дзеяньня і тых падзей, што разьвінаюцца. Што—ж да героя індывідуальнага, то, ня гледзячы на вузкасьць таго, што апісваецца, кавалку з яго жыцьця, аўтар мае магчымасьці да больш шырокіх і больш конкрэтных выяўленьняў яго, г. зн. да абрысоўкі шляхам яго дзеяньняў і гутарак.

У апавяданьні „Кірмаш" больш выразна на фоне агульна—чалавечае вясёласьці выступае герой яго Пятрусь. Ён чалавек нясталы, што зноў-ткі знаходзіць сваё тлумачаньне ў псыхолёгіі п'янага чалавека. Кожны раз, як Пятрусь вяртаецца з базару ці кірмаша, ён прыяжджае дадому п'яны, выклікаючы гэтым вялікае нездаволеньне з боку сваёй жонкі. Праўда, „ён ужо разоў дваццаць дакляраваў жонцы ня піць гарэлкі і заўсёды прыяжджаў дадому п'яны". Апрача таго, спатыкаючыся з жонкай, ён прыкідаўся цьвярозым.

„Для гэтага ён стараўся хадзіць роўна. Часам яму і ўдаецца зрабіць колькі роўных крокаў, а потым, пазіраеш, гарэлка павядае ў бок. Тады ён кідаўся на другую хітрасьць.—Оe—ëй—стагнаў тагды Пятрусь.—Отжа кальнула! Бадай ты згарэла!" (49). Гэта апісаньне героя прадстаўляе сабой толькі тэорыю аўтара аб ім; далей яна ілюструецца конкрэтным прыкладам.

Гэты спосаб Я. Коласа сустракаецца асабліва часта пры абмалёўваньні якраз індывідуальнага героя і сустракаецца амаль ва ўсіх яго