Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пераходзячы да асноўнай часьціны апавяданьня—апісаньню яго дзеяньня, у якасьці композыцыйцай уласьцівасьці, варта адзначыць адзін спосаб, які часта практыкуецца аўтарам з пэўнымі мастацкімі мэтамі, гэта—увядзеньне побач з галоўнымі героямі і шэрагу другарадных, але патрэбных не саміх па сабе, а ўсяго для выкананьня пэўных мастацкіх функцый, прыстасоўна да галоўнага цэнтральнага героя твораў, звычайна для наданьня яму пэўнай выразнасьці ды пукатасьці. Уся ўвага пісьменьніка ў такіх выпадках групуецца на галоўным пэрсонажы твору, а другарадныя толькі падкрэсьліваюць, якраз, яго цэнтральнасьць, дапамагаючы сваімі дзеяньнямі і прамовамі яго акрэсьленасьці ды шматбаковаму яго выяўленьню. Самі яны, дзякуючы гэтаму, трацяць свой самастойны інтарэс ды хаваюцца ў ценю, які падае на іх ад першараднага героя.

У апавяданьнях, што апісваюць у тым ці іншым сьвятле побыт лясьнікоў, у якасьці такіх дапаможных герояў выступаюць лясьнічыя, г. зн. непасрэднае начальства над лясьнікамі. Усе яны ня маюць імя, называюцца звычайна „пан лясьнічы" („Васіль Чурыла", „Малады дубок") і ўводзяцца ў апавяданьне, каб надаць большую выразнасьць ды контраснасьць соцыяльнай прыніжанасьці лясьнікоў, іх паднявольнага службовага стану. Роўным чынам і ў апавяданьні „Дзеравеншчына" на сцэне зьяўляецца ў якасьці імгненных пэрсонажаў брат Міхалкі, яго жонка, дачка; яны ўводзяцца, каб стварыць для галоўнага героя-Міхалкі пэўную сытуацыю, сытуацыю чалавека самотнага, адарванага ад вёскі і ня прыстаўшага да гораду. Ці ў апавяданьні „Трывога" фігуруе другарадны герой—хлопчык Міхаська, каб яшчэ больш узмоцніць тое комічнае становішча, у якім апынуўся яго бацька—Мікола Гляк. Тое самае можна заўважыць і ў апавяданьнях: „На начлезе — вясковыя дзеці, строіўшыя розныя жарты з Тамаша Чучкі; „Кажух старога Анісіма" — дзеці, якія прабуюць зьняць ашуканствам з дзеда яго кажух; „Старыя падрызьнікі" — Шлёма Цырлік; „Сястрэніч" — Мікалай, каб стварыць ды ўзмоцніць комічную сытуацыю галоўнай дзеючай асобы-Сьцяпана; „Недаступны" — шэраг асоб—цëтка Грыпіна, стараста, хлопчык Пятрук, акружаўшыя дзядзьку Арцёма, які схаваўся ў студні; „Дзяліцьба" — Карусь, Базыль ды інш., якія былі пры драме і сварцы галоўных герояў — Сымона ды Мікалая і г. д.[1].

Побач з гэтым спосабам падзелу герояў на галоўных і другарадных ды вылучаньня першых на пярэдні плян і скарыстаньне другіх толькі усяго у якасьці дапаможных композыцыйных сродкаў, аўтар разьмяркоўвае герояў і крыху інакш; ён часамі надае ўсім ім аднолькавае мастацкае значэньне і адводзіць роўнае месца ў сваім творы. Для аўтара ўсе такія персонажы аднолькава каштоўныя, і ён спыняецца на кожным з іх

  1. Тое самае ў апавяданьнях „Кірмаш", „Андрэй выбаршчык", "Дудар", „Адгукнуўся", „Соцыаліст“, „Выстагнаўся“, „З днеуніка пана Жылака“, Стараста“, „Так і трэба ашуканцу“, "Выбар старшыны", „Злучыліся“ ды інш.