Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чаканьняў вурадніка, ставячы яго тварам перад тым глупствам, якое ён зрабіў.

Процілежны роўлежнасьці спосаб—контраст. Ён таксама ўжываецца, як ужо зазначалася раней, пісьменьнікам у яго апавяданьнях. Сутнасьць яго ў тым, што, замест роўналежнасьці між зьявамі прыроды і жыцьця чалавека ды іх адзінай эмоцыянальнай афарбоўкі, у ім выступае контрасны настрой між гэтымі компонентамі твору. Так, у апавяданьнях „Думкі ў дарозе", „Дзеравеншчына" і „Дзяліцьба" мы маем шырокае выкарыстаньне гэтага спосабу. У першым з іх, з аднаго боку, выступае ў сваім харастве прырода („Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсьць на сьвеце дзіўнейшае, як ты! Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за аднэю" і г. д., 4), а, з другога боку, процілежныя гэтаму хараству настроі—пачуцьцё безнадзейнасьці і нудоты („Далёкае неба! Сіняе неба! І як апаганілі людзі хараство тваё, божае неба, у сваіх думках... О, мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняга туману" і г. д., 4-5).

Цікава адзначыць, што ў гэтым апавяданьні пачаткам, які надае яму дынамічнасьць, зьяўляецца рух аўтара па дарозе. Гэта адзначаецца з самых першых радкоў: Грыміць па карэньнях цялежка, мігацяцца стракатыя вярстовыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы наабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяшаюцца палі" ды інш. (3). У далейшым гэты рух адзначаецца ня раз шляхам паўтарэньня амаль адных і тых-жа самых пытаньняў да дарогі: „і куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?" (3), „Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?" (5). Па меры гэтага руху зьмяняюцца, дакладней, рухаюцца і паасобныя малюнкі таго неба, што ён апісвае. Кожны з іх аддзяляецца ад другога паўтарэньнем аднаго і таго-ж клічнага звароту да неба: „А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба!" (3) ці больш кароткага: „Далёкае неба! Сіняе неба!" (4). У другім апавяданьні таксама ёсьць шэраг малюнкаў, якія рысуюць хараство вясны лета, побач—нудотныя пачуцьці Міхалкі, які сумуе ў горадзе па вёсцы. Нарэшце, трэцяе апавяданьне „Дзяліцьба" таксама пабудована на аснове контрасту, але крыху іншага зьместу. Тут контрастуюцца псыхолёгічныя ўласьцівасьці розных герояў. Сьпярша выступаюць асобы адцягненыя, бяз пэўных назваў: жонкі ды іхныя мужыкі, якія жывуць у аднэй хаце. Іx контраст падкрэсьліваецца з самага пачатку: „Калі ў хаце жывуць дзьве бабы, то ўжо спакою няма. Гыр-гыр-гыр! Гыр-гыр гыр! Гыркаюцца яны ад самага раньня" (137). Далей ён падкрэсьліваецца і ў іхных характарыстыках: „адна—капач, тая—мешалка. Тая—гультай, другая—няўмека. Так і кідаюць адна аднэй на вочы. А як лягуць спаць, то кожная ўсю ноч шэпча на вуха свайму мужыку, нагаварвае на другую" (137). Мужчыны таксама сьпярша „крыва паглядаюць адзін на аднаго", а потым пачынаецца спрэчка, далей бойка і, нарэшце, дзяльба між імі. На фоне гэтага адцягненага малюнку аўтар падае адзін конкрэтны прыклад заўсёдных сварак між двума братамі—Сымонам ды Міколам.