Перайсці да зместу

Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зазначалася, што ўсё апавяданьне аб няўдачы з пчоламі зьяўляецца ілюстрацыяй таго становішча, нібы ў прадаўца іх „цяжкая рука". Пра гэта аўтар гаворыць вуснамі герояў двойчы: у пачатку апавяданьня (14) і ў канцы яго (17).

Апрача зазначаных відаў роўналежнасьці, у Я. Коласа ёсьць яшчэ адна адменнасьць яе, якая ўжываецца ў апавяданьні „Чорт". Усё апавяданьне пабудавана на пэўнай роўналежнасьці дзьвюх розных па зьместу новэль, але адзіных па сваёй эмоцыянальнай афарбоўцы. Першая з іх, якая займае сярэдзіну апавяданьня, расказвае аб гісторыі панскага служкі Кірыла, якога зрадліва забівае пан і месца сьмерці якога называецца Кірылавай магілай. Другая апавядае аб жартах п'янага лясьніка Міхася, які ўдаў сябе за чорта, напалохаўшы праяжджаўшага міма Пятруся. Лёгічна гэтыя новэлі зьвязаны тым, што месца дзеі другой з іх адбываецца якраз каля Кірылавай магілы. У эмоцыянальных адносінах сувязь іх выяўляецца ў аднолькавым настроі, якім прасякнуты абедзьве гэтыя гісторыі; усюль падкрэсьліваецца стан страху; у першай новэлі выразна зазначана: „страшна было тут уночы" (11); у другой гэта падкрэсьліваецца не аднойчы: „у лесе было ціха... Аж страшна стала Міхасю" (10); „знаў ён (Міхась), што п'яных часта водзяць па лесе чэрці. Знаў, што можна адхрысьціцца, і яму было і страшна, і вясёла" (11); „Пятрусь ехаў з млына; сядзеў ён на возе бяз шапкі і маліўся богу, едучы цераз гэтае страшнае месца" (12); „зноў Пятруся страх узяў"... (13). Гэты стан страху у апавяданьні па меры набліжэньня да канца яго нарастае ўсё больш ды больш і канчаецца разьвязкай, дзе праяжджаўшы Пятрусь прымае за чорта п'янага чорта п'янага Міхася, які пераапрануўся ў перавернуты кажух.

Другі прыклад такога роўналежнага злучэньня дзьвюх новэль маем мы ў апавяданьні „Знайшлі", хаця тут выразнай самастойнасьці кожнай з іх няма, першая, асноўная і больш вялікая, паглынае другую, значна меншую. Гэтае другое апавяданьне, устаўленае ў асноўнае, тэматычна зьвязваецца з тэй рэчай, якую „знайшлі" героі яго па дарозе з Менску дахаты; гэта—капялюш, які п'яныя Мікалай ды Нічыпар Касмык палічылі за свае згубленыя шапкі. Устаўная новэля зьяўляецца лірычным апісаньнем ад імя аўтара (у першай асобе) гісторыі гэтага капялюша. „Я колькі разоў бачыў капялюш на свае вочы, як пехатой хадзіў з Менску ў Беларучы" і г. д. (149). Па характару выкладу гэта апісаньне зьяўляецца сугучным эмоцыянальнай настроенасьці ўсяго апавяданьня; у ім таксама выразна гучыць гумар пісьменьніка, як і ва ўсім творы яго. Асабліва выразна выяўляецца ён у тэй прамове, якую сказаў, зьвяртаючыся да капялюша, прыяцель аўтара, пісар, што першы зьвярнуў увагу на гэты капялюш: „Капялюш! — казаў пісар, ляжыш ты цяпер тут адзін, і топчуць цябе людзкія ногі. Цябе даўно забылі і кінулі аднаго, аднаго на зьдзек цэлага сьвету. Пячэ цябе сонца, дажджы паліваюць, топчуць у гразь, нагой падкідаюць" і г. д. (150). Гумар аўтара тут грунтуецца