Старонка:Вазнясенскі Колас.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нямым; у другім: Андрэй ня мог папярэдзіць вынікаў свайго зрадніцкага ўчынку ў адносінах да свайго сябра Максіма; у трэцім: Юрка памірае, і на яго магіле ставяць крыж з тэй самай елкі, якую ён так любіў.

Гэтая-ж схэма роўналежнасьці ўжываецца аўтарам у апавяданьнях гуморыстычных; так пабудаваны апавяданьні „Трывога" і „На начлезе", якія у сваёй композыцыі паўтараюць плян апавяданьня „Калядны вечар"; у іх роўналежнасьць адназьвяновая: малюнак прыроды і падзеі з жыцьця чалавека. Абедзьве часьціны зьвязаны адна з аднай эмоцыянальнай сувязьзю. У першым апавяданьні трывога насычае і прыроду („Ужо два тыдні як над сялом павіс нейкі страх і трывога, чаканьне чагось страшнага і неадваротнага. А што паслужыла першаю прычынаю, дык гэта — вялікая суш", 90) і той момант у жыцьці Міколы Гляка, які малюецца аўтарам; толькі ў другім выпадку гэта трывога, што зазначалася ўжо пры разглядзе тэматыкі гэтага апавяданьня, набывае гуморыстычны характар; яна пераходзіць у такую трусасьць, якая робіцца проста сьмешнай. У другім апавяданьні „На начлезе" гэта сувязь між прыродаю і чалавекам выяўляецца ў аднолькавым унутраным настроі; у прыродзе панавала цішыня і спакой („Кругом было так спакойна, так ціха і згодна" ды інш., 100); тое самае адчуваў у душы і Тамаш. („Тамаш маліўся, і нейкая бяспрычынная радасьць расходзілася па ўсіх закутках яго цела" і г. д., 100).

Паданыя ілюстрацыі становяць прыклады роўналежнасьці, якая пашырае свой уплыў на ўвесь твор і зьяўляецца асноўным момантам яго композыцыйнай пабудовы. Але такога самага зьместу роўналежнасьць аўтар ужывае і ў больш вузкіх разьмерах. Яна зьяўляецца ў гэтых выпадках усяго толькі нязначнаю часьцінаю твору, уваходзячы ў яго, як паасобны момант побач з другімі компонэнтамі. Так, у апавяданьне „Соцкі падвёў" устаўляецца невялічкі малюнак прыроды (цікавы месяц выплыў з-за белай хмаркі і, глянуўшы на гэту працэсію, мусіць засароміўся людзкога глупства" і г. д., 35), роўналежны невялікай сцэне апавяданьня, малюючага, як вялі арыштаванага нібы „соцыяліста“. Гэты мімалётны пэйзажны малюнак устаўлены з гумарыстычных матаў; як відаць са зьместу яго, ён устаўлены, каб павялічыць тое сьмешнае становішча, у якое трапіў вураднік ды яго спадарожнік, вëўшыя „соцыяліста". У агульнай пабудове апавяданьня роўналежнасьць становіць сабой адно з зьвяноў у нарастаючым комічным становішчы герояў апавяданьня, якое канчаецца такой самай комічнай разьвязкай.

Роўналежнасьць, як композыцыйны спосаб, у большасьці выпадкаў бярэцца пісьменьнікам у тым, якраз, тэматычным выглядзе, які маецца ў паданых ужо прыкладах. Але ёсьць адзін выпадак ужываньня таго самага спосабу, толькі з іншым зьместам. Замест малюнку прыроды, у якасьці першага члена яго выступае пэўнае тэорытычнае моральнае палажэньне, і ўсё конкрэтнае апавяданьне, якое будзе далей, зьяўляецца ўсяго толькі яго практычным прыкладам. Такую роўналежнасьць мы маем у апавяданьні „Калодка пчол". У разьдзеле аб тэматыцы ўжо