Старонка:Бярозка (1912).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАЧЭСНЫЕ.

З добрым сваім старым знаёмым, каторы акуратна год у год з ласкі сваей дзярэ з майго стадка па адным старым баране і па двое маладых ягнятак падатку, сустрэціўся я нідаўна ў яловым гушчарку. Іон ня быў галодны, а я — бяз стрэльбы — прычыны, як бачыце, важные, дзеля чаго маглі мы разгутарыцца паміж сабой па суседзку.

Слова за словам, дабраліся і да жыцьця суседа — воўчаго. Праўду, ці не казаў мне сусед — самі разбірайце.

Бадай усе ўжо чулі (так сама — праўду, ці не), што даўней воўк быў найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком, і ў ніякіе зладзействы і здзірствы не удаваўся, ажно пакуль ня трапіў да нейкай паганай скупой гаспадынькі на службу. Дакучыло, відаць, ёй карміць хлебам зьвера, і вось аднаго разу, калі воўк, пасучы цэлую раніцу гаспадарскую стадніну, прыбег на сьнеданьне да хаты, ведзьма тая, мест хлеба цёплаго, кінула яму горача напалены камень. З голаду, не разнюхаўшы добра, схапіў бедны ваўчок гарачы камень і так моцна апёкся, што і па сягоняшні дзень ляпа асталася чорнай. Вось с таго часу воўк з жалю і злосьці кінуў сваю службу у людзей.

Гэта старая гутарка, а цяпер паслухайце, што мой сусед баяў далей новаго.