Старонка:Бярозка (1912).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стаў рохкаць нездаволены Рабы і ўжо думаў падняцца з гнезда, каб-ткі добра напудзіць ня прошэных гасьцей, калі пачуў, як нейкі вялізарны ціжар прываліў яго, а задніе абедзьве нагі бытцым ушчаміліся. Гэткай зневагі ня мог сцярпець Рабы і толькі што хацеў разінуцца, ды крыкнуць так, каб ажно ўсе браты пачулі яго крыўду, як тут-жэ нейкая петля моцна сцягнула і заціснула яму лыч. Цяпер ён мог толькі ўжо сквірчэць; а тым часам ціжары валіліся на яго з ўсіх старон, прыдушывалі яго, выкручывалі яму ногі, цягнулі за вушы… і раптам пачуў Рабы, як нешта халодае, сьлізкае ўпіваецца яму у грудзі… Задрыжэў Рабы са страху, а посьле і ад страшэннаго болю, бо тое, што сперша выдалося яму халодным, цяпер пякло у грудзёх жывым агнём, ды разам бухнуў гэты агонь у галаву і разляцеўся па ўсім целі…

Што прыйдзецца разставацца, калі колечы з жыцьцём нават і сьвінскаму роду, аб гэтым Рабы чуў і ведаў, але аб сьмерці ніколі ня думаў. «На гэта будзе часу», — пацешаў сябе Рабы, — «калі сьмерць стане падхадзіць». І вось цяпер зразумеў ён, што гэта сьмерць і ня думала надыходзіць, а наляцела, — наляцела так неўспадеўкі, як толькі можэ налятаць яна адна. І не аб гэтай сьмерці думаў ўжо Рабы, бо ведаў добра, што яе ўсё роўна ня міне: праз агнём праёжэны мозг віхрам пралетало ўсё мінулае яго жыцьцэ. Стараўся Рабы успомніць, што зрабіў ён праз ч ас гтаго жыцьця добраго і благога. Благога? Ці-ж ён каму зрабіў што благое? Не—гэтаго ня мог Рабы а б сабе сказаць. А добраго — што-ж?? сьпешаўся, слабеючы ўжо, успомніць бедак. Ага: праз усё сваё жыцьцё нікому благога нічога не зрабіў, ну і… смачна еў, смачна піў, смачна спаў. Ці-ж мала ешчэ гэтаго? І, з успакоіўшымся ўжо сумленьнем, апошні раз захроп Рабенькі і… даўся.